Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў вылецеў у Нью-Ёрк, дзе ў штаб-кватэры ААН сёння пачынаецца міжнародная канферэнцыя па гандлі жанчынамі.
Нагадаем, што прадстаўнікі дэмакратычных сілаў накіравалі ліст генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну з заклікам не дапусціць удзелу У.Навумава ў канферэнцыі. Аўтары ліста заявілі, што паводле дакладу і рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) У.Навумаў “падазраецца ў дачыненні да выкраданняў” вядомых грамадскіх дзеячаў і з’яўляецца адным з беларускіх службоўцаў, на каго распаўсюджваецца забарона на ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.
Аднак у прэс-службе ААН БелаПАН растлумачылі, што генсакратар ААН не мае паўнамоцтваў дазваляць або забараняць каму-небудзь удзел у канферэнцыі.