Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Забойцы Ганны Паліткоўскай планавалі расправу і над іншымі журналістамі
12:35, 05/03/2007

Падчас журналісцкага расследавання забойства аглядальніка “Новой газеты” Ганны Паліткоўскай карэспандэнты “Новой газеты” даведваюцца пра ўсё новыя і новыя факты і абставіны, звязаныя непасрэдна з яе гібеллю і з падрыхтоўкай да гэтай расправы.

У інтарэсах следства журналісты пакуль не могуць паведаміць пра большасць з гэтых фактаў, але ёсць рэчы, замоўчваць якія журналісты не маюць намеру. Бо яны тычацца жыцця і здароўя іншых людзей, у тым ліку і іх калегаў-журналістаў. У прыватнасці, вядома, што рыхтавалася расправа і над журналістам “Московского комсомольца” Вадзімам Рачкалавым. Атрымаўшы і праверыўшы гэтыя звесткі, журналісты “Новой” адразу папярэдзілі самога Вадзіма і праваахоўныя органы.

“Спадарам заказчыкам хочам нагадаць: даводзячы да чытачоў якія-небудзь факты, журналіст мае права выказаць і сваю пазіцыю. Безумоўна, нешта можа не спадабацца тым, каго закранула публікацыя. Заўсёды ёсць выхад: паразумецца з журналістам і яго рэдакцыяй, выказаць аргументы; урэшце, высветліць стасункі ў судзе. Так паступаюць цывілізаваныя людзі.

Але ўсё часцей і часцей журналісты, якія пішуць пра расследаванні, сутыкаюцца з пагрозамі. А калі яны не дзейнічаюць і журналіст працягвае выконваць свой доўг, то пагрозы ўвасабляюцца. Не ў жыццё, а ў смерць.

Журналісты “Новой газеты” ведаюць гэта вельмі добра: Ігар Домнікаў, Юры Шчэкачыхін, Ганна Політкоўская… І мы свой выбар зрабілі. Так, нам увесь час пагражаюць, але мы будзем працягваць журналісцкія расследаванні, у тым ліку ўсіх абставінаў, звязаных з забойствамі нашых таварышаў. Нам будзе пра што распавесці чытачам”, – гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце “Новой газеты”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: