Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украінскую партыю «Пора» зноў узначаліў Уладзіслаў Каськіў
12:09, 05/03/2007

Грамадзянская партыя Пора на паседжанні цэнтральнага савета партыі, якое адбылося ў нядзелю, 4 сакавіка, абрала старшынёй палітрады партыі Уладзіслава Каськіва замест Яўгена Залатарова.

Як паведаміў сябра палітрады партыі Сяргей Таран, акрамя Залатарова, таксама была перавыбраная яшчэ частка палітрады. Ён падкрэсліў, што на паседжанні адбылася ажыўленая адкрытая дыскусія, што, па яго словах, кажа пра дэмакратычнасць партыі.

На пытанне аб прычынах змены старшыні рады партыі і ці не звязана гэта з падтрымкай або непадтрымкай руху Народная самаабарона Юрыя Луцэнкі, Таран адказаў, што на паседжанні гаворка не ішла пра падтрымку або непадтрымку гэтага руху і прозвішча Луцэнкі не гучала. Па яго словах, гаворка ішла пра супрацоўніцтва з грамадзянскім рухам.

Адказваючы на пытанне, чаму было вырашана перавыбраць Залатарова, Таран сказаў, што Залатароў быў не супраць абнаўлення палітрады, у прыватнасці, змены старшыні палітрады ў новых умовах.

У сваю чаргу, сам Залатароў пацвердзіў, што паседжанне адбылося і рашэнне аб абранні Каськіва замест яго на пасаду старшыні рады партыі было прынятае, аднак адзначыў, што сябры рады да наступнага паседжання палітрады дамовіліся не каментаваць гэтую падзею.

Раней сябра палітрады Поры Андрэй Юсаў заявіў, што Народная самаабарона можа не адбыцца як грамадзянскі рух.

Як паведамлялася, раней партыя Пора падтрымала ініцыятыву стварэння Народнай самаабароны і выказала ўпэўненасць, што гэты рух мусіць стаць магутным фактарам уплыву грамадзян на палітыкаў любой афарбоўкі. Пара заявіла, што ініцыятыва стварэння грамадзянскага руху Народная самаабарона закліканая прымусіць уладу ў цэнтры і на месцах выконваць абяцанні, і з’яўляецца сведчаннем таго, што ўкраінскае грамадства здольнае забяспечваць грамадзянскія правы і свабоды, нягледзячы на ўсе цяперашнія пагрозы дэмакратычнаму выбару Украіны.

Стварэнне грамадзянскага руху Народная самаабарона ініцыяваў у снежні мінулага года былы міністр унутраных спраў Юры Луцэнка, паведамляе “Корреспондент.net”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: