Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Вашынгтоне прэзентаваная стратэгія аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі
10:19, 05/03/2007

4 сакавіка завяршылася паездка ў ЗША дэлегацыі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У склад дэлегацыі ўваходзілі лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Жонка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ірына Казуліна і кіраўнік працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацый Беларусі Сяргей Мацкевіч. Яны знаходзяцца ў ЗША з 27 лютага.

2 сакавіка ў Вашынгтоне адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі Міністэрстваў замежных спраў 9 еўрапейскіх краін, у тым ліку Даніі, Нарвегіі, Ісландыі, прыбалтыйскіх і іншых дзяржаў Паўночнай Еўропы. Сустрэча адбылася з удзелам намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіда Крамера. Беларускія палітыкі распавялі пра палітычную сітуацыю ў рэспубліцы, а таксама прэзентавалі стратэгію аб’яднаных дэмакратычных сіл.

“Да нас было вельмі шмат пэўных пытанняў, – прыводзіць прэс-служба АГП словы А.Лябедзькі. – Гэта сведчыць пра тое, што ў Міністэрствах замежных спраў краін Паўночнай Еўропы нядрэнна арыентуюцца не толькі ў агульнай сітуацыі, але і ў нюансах таго, што адбываецца сёння ў Беларусі”.

Па словах лідэра АГП, прадстаўнікоў знешнепалітычных ведамстваў цікавіла пытанне: што можа зрабіць Еўропа для змянення сітуацыі ў Беларусі. “У сувязі з гэтым мы выказалі крытычны погляд на пазіцыю афіцыйнага Брусэля, у якога дагэтуль няма выразнай стратэгіі і плану дзеянняў у дачыненні Беларусі. Пры гэтым аддалі належнае таму, што быў выпрацаваны дакумент з прапановамі Еўрапейскага Звяза для Беларусі і яе грамадзянаў”, – сказаў А.Лябедзька.

Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў выступілі на паседжанні круглага стала з удзелам больш як паўсотні супрацоўнікаў амерыканскіх дзяржструктур, НДА і СМІ. “Яны выявілі вялікі і непадробны інтарэс да Беларусі і да падзей у нашай краіне”, – адзначыў лідэр АГП.

Як паведамляў БелаПАН, раней падчас паездак беларускія палітыкі сустрэліся з шэрагам кангрэсменаў ЗША. У прыватнасці, на сустрэчы з кіраўніком Хельсінкскага камітэта Кангрэса ЗША Элсі Хасцінгам абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі ў Кангрэсе слуханняў па праблеме палітвязняў у Беларусі. Беларуская дэлегацыя таксама сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара ЗША па краінах Еўропы і Азіі Дэніэлам Фрыдам.


камэнтароў: 20

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: