Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
25 сакавіка Еўропа ацэніць здольнасць беларускіх уладаў да супрацоўніцтва
15:57, 06/03/2007


 ПАЛIТЫКА 

Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў справаздачу аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі
17:41, 06/03/2007

Дзярждэпартамэнт ЗША сёньня апублікаваў чарговую справаздачу аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце. “Радыё Свабода” прапануе пераказ найбольш важных палажэньняў разьдзела справаздачы, прысьвечанага Беларусі.

Ірына Красоўская: «Падпісанне Канвенцыі – гэта сур’ёзны крок любой дзяржавы ў будаванні дэмакратыі»
17:08, 06/03/2007

“Мы, сваякі зніклых беларусаў, лічым, што падпісанне Канвенцыі аб абароне ад гвалтоўных знікненняў – гэта сур’ёзны крок любой дзяржавы ў будаванні дэмакратыі і вяртанні на шлях законнасці і справядлівасці. Гэта вельмі важна, бо без асэнсавання і разумення памылак мінулага немагчыма пабудаваць справядлівую будучыню. І менавіта таму, грамадзянская ініцыятыва “Мы памятаем” актыўна ўдзельнічае ў прасоўванні Канвенцыі аб абароне ад гвалтоўных знікненняў на міжнародным узроўні”, – заявіла ў інтэр’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 удава выкрадзенага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская, каментуючы заяву, зробленую на канферэнцыі ААН у Нью-Ёрку намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталляй Пяткевіч.

Нікаля Сарказі накіраваў Аляксандру Мілінкевічу ліст падтрымкі
15:48, 06/03/2007

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў ліст са словамі падтрымкі ад кандыдата на пасаду прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі. У лісце лідэр прэзідэнцкай “гонкі” ў Францыі Нікаля Сарказі адзначае: “Хачу выказаць Вам, гэтак сама, і усім актывістам дэмакратычных сілаў Беларусі мае найлепшыя пажаданні ў 2007 годзе. У Вашай цяжкай барацьбе за перамогу справядлівасці і дэмакратыі будзьце ўпэўненымі ў маёй самай поўнай падтрымцы.”

Саюз левых партыяў вырашыў судзіцца з Мінюстам
15:38, 06/03/2007

Сёньня ў Менску прайшло паседжаньне Цэнтральнай рады Саюзу левых партыяў, у які ўваходзяць Беларуская партыя жанчын "Надзея", Партыя камуністаў беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Іхныя прадстаўнікі вырашылі зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Беларусі са скаргай на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі Саюзу, паведаміла “Радыё Свабода”.

Інвестары пакідаюць Беларусь
14:31, 06/03/2007

Вядучая сусветная табачная кампанія Philip Morris скарачае аб’ём сваёй прысутнасці на беларускім рынку. Кіраўніцтва кампаніі прыняло рашэнне аб закрыцці беларускага прадстаўніцтва ў канцы кастрычніка 2007 года ў сувязі са складанасцю перамоваў з беларускім урадам і Гарадзенскай табачнай фабрыкай “Нёман” (ГТФ) аб ліцэнзійнай вытворчасці цыгарэт на ГТФ. Пра гэта паведаміла агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца, блізкая да кампаніі.

Как пройти на площадь Калиновского?
14:15, 06/03/2007, Виктор Мартинович, «БелГазета»

Принципиально новая ситуация складывается в белорусской оппозиции. Если раньше наблюдался дефицит лидеров, то теперь - конкуренция между тремя лидерами и тремя командами. Если раньше были метания между Россией, Европой и США в поисках ресурсов, то теперь - соревнование в том, кто построит более убедительную кампанию, отражающую интересы России, Европы и США. Все три группы, работая друг против друга, на минувшей неделе плавно развернулись к единой цели - подготовке мартовских акций.

Ганс-Герт Потэрынг: «Беларусы павінны жыць у вольнай краіне»
13:01, 06/03/2007

Штотыднёвік “Newsweek” зьмясьціў артыкул старшыні Эўрапарлямэнту Ганса-Герта Потэрынга пад назовам “Апошняя дыктатура”. Эўразьвяз павінен быць салідарны зь беларускім грамадзтвам у яго імкненьні да дэмакратыі, сьцьвярджае старшыня Эўрапейскага парлямэнту. Цягам апошніх гадоў Эўрапарлямэнт шмат увагі прысьвяціў беларускім праблемам. Беларусь належыць да шэрагу эўрапейскіх народаў. Яе жыхары заслугоўваюць, каб жыць у вольнай краіне. Свабода, дэмакратыя, правы чалавека – гэта прывілеі ня толькі выбраных людзей, піша Ганс-Герт Потэрынг на старонках “Newsweek”.

Беларускі гісторык страціў працу з-за Касьцюшкі і Суворава
12:43, 06/03/2007

Навуковец зь Інстытуту гісторыі Акадэміі навук РБ Яўген Анішчанка звольнены з працы. Гісторык пісаў, што расейскі генэралісімус Аляксандар Сувораў быў зьнішчальнікам беларускага народу, а Тадэвуш Касьцюшка – яго героем, паведаміла сёньня польская “Gazeta Wyborcza”. “Беларускі гісторык страціў працу з-за Касьцюшкі” – гэта назоў артыкулу.

«Міжнародная Амністыя» праводзіць акцыю ў падтрымку Змітра Дашкевіча
12:29, 06/03/2007

З 1 сакавіка па 1 траўня нідэрландскае аддзяленне “Міжнароднай Амністыі” праводзіць акцыю ў падтрымку прысуджанага да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча. Праваабарончая арганізацыя заклікае ўсіх неабыякавых да лёсу вязня сумлення напісаць ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем неадкладна вызваліць Змітра Дашкевіча.

Перад будынкам ААН у Нью-Ёрку пройдзе акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю
12:23, 06/03/2007

18 сакавіка, у нядзелю, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы праводзяць дэманстрацыю салідарнасьці, прысьвечаную гадавіне падзеяў на плошчы Каліноўскага ў Менску, калі беларусы выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Пяткевіч: Канвенцыя аб гвалтоўных знікненнях для Беларусі не актуальная
11:50, 06/03/2007

Пра гэта намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч заявіла на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры ААН. Паводле Наталлі Пяткевіч, МЗС Беларусі не будзе надаваць статус першачарговасці гэтай канвенцыі ААН. Канвенцыя ААН аб гвалтоўных знікненнях была прынятая Генасамблеяй ААН у 2006 годзе.

У магілу экс-дыктатара Югаславіі ўваткнулі кол
11:45, 06/03/2007

Над магілай былога прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча ў сербскім горадзе Пажаравац праведзены рытуал выгнання злых духаў.

Джордж Буш распрацаваў новую тактыку ўзаемінаў з Расеяй
11:42, 06/03/2007

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша будзе ўжываць новую тактыку ў двухбаковых стасунках з Расеяй, піша газета “The New York Times”. Неабходнасць змены наяўных стасункаў з Расеяй, піша газета, узнікла пасля прамовы Уладзіміра Пуціна на канферэнцыі ў Мюнхене, у якой ён рэзка раскрытыкаваў амерыканскую палітыку. Іншым пытаннем, па якім апошнім часам рэзка разышліся пазіцыі ЗША і Расеі, сталі планы размяшчэння элементаў амерыканскай сістэмы СРА на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы.

Юшчанка даручыў Януковічу падрыхтаваць візіт Лукашэнкі
11:36, 06/03/2007

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка даў загад кіраўніку ўрада Віктару Януковічу да 12 сакавіка забяспечыць падрыхтоўку працоўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі. Таксама Віктар Юшчанка зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы візіту беларускага кіраўніка і дакументаў для падпісання.

Амбасада Славакіі абвяргае дзяржаўную прэсу
11:27, 06/03/2007

У пятніцу 2 сакавіка газета “Звязда” апублікавала ў артыкуле “Славянскі парламенцкі саюз” набыў юрыдычны статус” інфармацыю пра тое, што ў Славацкай Рэспубліцы фарміруецца дэпутацкая група так званага “Славянскага парламенцкага саюза” (далей СПС), зарэгістраванага ў Мінску, і што Славацкі Парламент прапанаваў, каб частка сакратарыята СПС знаходзілася ў Браціславе. Амбасада Славакіі прасіла галоўнага рэдактара “Звязды” апублікаваць абвяржэнне гэтай інфармацыі, аднак яно на старонках газеты не з’явілася.

Украіна далучыцца да Еўрапейскай энергетычнай супольнасці
11:23, 06/03/2007

Далучэнне Украіны да Еўрапейскай энергетычнай супольнасці – адзін з галоўных прыярытэтаў энергетычнай палітыкі ЕЗ. Такую думку выказаў кіраўнік Генеральнага дырэктарата па справах знешніх стасункаў Еўрапейскай Камісіі Энэка Ландабуру падчас выступу на грамадскіх слуханнях “На шляху да агульнай еўрапейскай знешняй энергетычнай палітыкі”. Слуханні адбыліся 28 лютага ў Брусэлі.

Алесь Бяляцкі: «Кожны беларус павінен сьвяткаваць 25 сакавіка публічна»
11:13, 06/03/2007

Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі заявіў, што 25 сакавіка ў 12.00 абавязкова прыме ўдзел у святкаваньні Дня волі на плошчы Каліноўскага. "Пайду, таму што хаджу заўсёды. Буду знаходзіцца на плошчы ня ў якасьці назіральніка, а ў якасьці шэраговага ўдзельніка. Лічу, што ў гэты дзень кожны сьвядомы беларус павінен публічна сьвяткаваць. Прычым не сядзець на кухні і адпраўляць смс-кі сябрам, а, напрыклад, павесіць бел-чырвона-белы сьцяг у сваім двары. Гэта публічнае сьвята, таму сьвяткаваць яго трэба публічна", -- заявіў праваабаронца.

«Наша ніва» – ляўрэат прэміі імя Буцэрыюса
11:12, 06/03/2007

У Гамбургу названы чарговыя ляўрэаты конкурсу “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы”. Гэта прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі Азэрбайджану, Беларусі і Расеі.

Вярнуўшыся з Абу-Дабі, Лукашэнка не адмовіўся ад расейскага крэдыту
11:02, 06/03/2007

Падвышэнне цэнаў на расейскія нафту і газ не выклікалі ніякай катастрофы ў Беларусі, тым не менш, краіна не адмаўляецца ад атрымання крэдыту ад Расеі ў памеры $1,5 млрд. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас падвядзення вынікаў афіцыйнага візіту ў ААЭ.

СП на базе «Белтрансгаза» будзе створанае да 1 чэрвеня
10:52, 06/03/2007

Дамова з ААТ “Газпром” аб стварэнні сумеснага газатранспартнага прадпрыемства на базе ААТ “Белтрансгаз” будзе заключаная ў запланаваныя тэрміны – да 1 чэрвеня 2007 года, заявіла “Інтэрфаксу” намесніца міністра энергетыкі Беларусі Рыма Філімонава.

У сеціве пачаў працу адмысловы сайт да Дня волі
10:48, 06/03/2007

Акрамя макетаў улётак, выказваньняў вядомых людзей пра 25 сакавіка, тут зьмешчаны заклік да менчукоў пасяліць у сябе грамадзянаў, якія прыедуць на сьвяткаваньне з рэгіёнаў.

Маштабная прыватызацыя ў Беларусі: рэальнасьць ці блеф?
10:40, 06/03/2007

На гэтае пытаньне ў новай перадачы «Радыё Свабода» сэрыі «Экспэртыза Свабоды» адказваюць экспэрты: журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак і рэдактар аналітычнага бюлетэню кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.

Лідэры партый: ЗША вядуць перамовы з Расеяй наконт змянення сітуацыі ў Беларусі
10:20, 06/03/2007

ЗША вядуць перамовы з Расеяй наконт развязання беларускага пытання. Пра гэта заявіў 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. З 27 лютага па 4 сакавіка адбыўся візіт прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў у ЗША. У склад дэлегацыі ўваходзілі лідэры АГП Анатоль Лябедзька, ПКБ Сяргей Калякін, Партыі БНФ Вінцук Вячорка, жонка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Казуліна і прадстаўнік недзяржаўных арганізацый Беларусі Сяргей Мацкевіч.

Навіцкі прызнаў, што ў Беларусі ёсць палітвязні
09:58, 06/03/2007

Дакладчык Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні плануе наведаць Менск у сярэдзіне траўня гэтага года. Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік інфармацыйнай службы Рады Еўропы Раберта Тумбарэла, дамоўленасць пра гэта была дасягнутая 2 сакавіка падчас сустрэчы еўрапейскага палітыка з старшынёй “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу” Беларусі Генадзем Навіцкім у Рыме. “Навіцкі падкрэсліў, што цяпер палітычных зняволеных у краіне можна пералічыць па пальцах”, – сказаў Р.Тумбарэла.

Журналіст, які загінуў, даведаўся пра пастаўкі расейскай зброі ў Іран
09:51, 06/03/2007

У Маскве пры нявысветленых абставінах загінуў ваенны аглядальнік газеты «Коммерсант» Іван Сафронаў – журналіст выпаў з акна пятага паверху ўласнай кватэры. Незадоўга да сваёй гібелі ён рыхтаваў публікацыю пра магчымыя новыя пастаўкі расейскай зброі на Блізкі Усход. Як пішуць у аўторак калегі Сафронава па “Коммерсанту”, гаворка ішла пра продаж партыі знішчальнікаў Су-30 у Сірыю і зенітных ракетных комплексаў З-300В у Іран. Прычым у абодвух выпадках, паводле яго інфармацыі, пастаўкі павінны былі ісці цераз Беларусь, каб Захад не абвінаваціў Маскву ва ўзбраенні краін-ізгояў. З Абу-Дабі, дзе на IDEX-2007 збіраюцца першыя асобы прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу, Іван Сафронаў тэлефанаваў у рэдакцыю і казаў, што атрымаў неабходныя пацверджанні. Ён абяцаў пасля вяртання з камандзіроўкі напісаць пра гэта артыкул.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь спыніла імпарт малдоўскага віна
09:53, 06/03/2007

Беларусь спыніла імпарт буцілаваных вінаў з Малдовы з прычыны спынення паставак ёй віна налівам, паведаміў старшыня Саюза вытворцаў і экспарцёраў малдаўскіх вінаў Георгій Козуб. Па яго словах, афіцыйна Менск не апавясціў пра гэта малдоўскі бок. Аднак, як паведамілі малдаўскім вінаробам іх беларускія партнёры, Мінгандлю Беларусі накіравала ім ліст, у якім рэкамендавала спыніць водпуск акцызных марак для імпарту малдоўскіх буцілаваных вінаў і распачаць пошук іншых рынкаў для іх закупу.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Конституционный суд считает законным введение в Минске сбора за проданные нефтепродукты
17:12, 06/03/2007

Решение Минского городского Совета депутатов о введении местного сбора за осуществление торговли нефтепродуктами в размере одной базовой величины в месяц за каждую проданную тонну не противоречит действующему законодательству. К такому выводу пришел Конституционный суд Беларуси, рассмотревший правомерность норм Инструкции о сборе за осуществление торговли на территории города Минска, утвержденной решением Минского городского Совета депутатов в декабре 2006 года.

Лукашэнка збіраецца пабудаваць у Беларусі сталіцу арабскіх эміраў
14:11, 06/03/2007

Беларусь і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) разглядаюць магчымасць будаўніцтва каля аднаго з беларускіх нацыянальных паркаў цэлага турыстычнага горада. Пра гэта, як піша ў аўторак Telegraf.by, заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках візіту ў ААЭ.

Сев будет ранним и недолгим
13:37, 06/03/2007

Весенне-полевые работы в этом году могут начаться раньше обычного, однако пока дефицит средств у сельхозорганизаций Беларуси для успешного сева составляет порядка 300 млрд. BYR, пишет газета «Белорусы и рынок». Общие затраты на функционирование сельскохозяйственной отрасли в 2007 году, включая растениеводство и животноводство, оцениваются в размере не менее 3,9 трлн. BYR. Согласно закону о бюджете на 2007 год, фонд поддержки сельхозпроизводителей сформирован в размере 2.263,8 млрд. BYR.

Рэгістрацыя купленага аўтамабіля будзе спрошчаная
11:34, 06/03/2007

У Беларусі будзе спрошчаная рэгістрацыя набытага аўтамабіля, паведамілі “Інтэрфаксу” ў Міністэрстве юстыцыі. Так, у Мінюст паступіў дапрацаваны праект дзяржаўнага рашэння, якое прадугледжвае ўвядзенне простай пісьмовай формы здзяйснення здзелак па продажу аўтамабіляў. Гэта спросціць сістэму рэгістрацыі транспартных сродкаў і вырашыць праблему дамовы іх страхавання, адзначылі ў Мінюсце.

Как белоруска провела в рабстве в Туркменистане 24 года
11:05, 06/03/2007

20-летней девушкой белоруска уехала в Туркменистан за одурачившим ее женихом.

У Гародні «закаханаму» хакеру пагражае 10 гадоў пазбаўлення волі
10:40, 06/03/2007

Крымінальная справа па артыкуле “Кампутарны сабатаж” узбуджаная ў дачыненні 27-гадовага інжынера Гарадзенскай філіі РУП “Белтэлеком”. Пра гэта паведаміў БелТА начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гарадзенскага аблвыканкама Сяргей Чарняк.

10 забойстваў здзейсненыя ў Дзень міліцыі
10:35, 06/03/2007

Гэта абсалютны рэкорд. Такой колькасці забойстваў, здзейсненых цягам адных сутак, у рэспубліцы яшчэ не было, піша “КП в Беларуси”. Самае страшнае злачынства зафіксаванае ў Салігорскім раёне. Тут ад рукі 20-гадовага хлопца загінулі тры чалавекі. Чым выкліканы ўсплёск забойстваў, у МУС не могуць адказаць.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: