Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алесь Бяляцкі: «Кожны беларус павінен сьвяткаваць 25 сакавіка публічна» 11:13, 06/03/2007
Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі заявіў, што 25 сакавіка ў 12.00 абавязкова прыме ўдзел у святкаваньні Дня волі на плошчы Каліноўскага. "Пайду, таму што хаджу заўсёды. Буду знаходзіцца на плошчы ня ў якасьці назіральніка, а ў якасьці шэраговага ўдзельніка. Лічу, што ў гэты дзень кожны сьвядомы беларус павінен публічна сьвяткаваць. Прычым не сядзець на кухні і адпраўляць смс-кі сябрам, а, напрыклад, павесіць бел-чырвона-белы сьцяг у сваім двары. Гэта публічнае сьвята, таму сьвяткаваць яго трэба публічна", -- заявіў праваабаронца.