Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Міжнародная Амністыя» праводзіць акцыю ў падтрымку Змітра Дашкевіча 12:29, 06/03/2007
З 1 сакавіка па 1 траўня нідэрландскае аддзяленне “Міжнароднай Амністыі” праводзіць акцыю ў падтрымку прысуджанага да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча. Праваабарончая арганізацыя заклікае ўсіх неабыякавых да лёсу вязня сумлення напісаць ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем неадкладна вызваліць Змітра Дашкевіча.
Лісты прапаноўваецца адпраўляць на адрас Адміністрацыі Лукашэнкі: 220019, вул. Карла Маркса, 38, Менск, Беларусь; атрымальнік А. Лукашэнка.
Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч прысуджаны да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму.