Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка збіраецца пабудаваць у Беларусі сталіцу арабскіх эміраў
14:11, 06/03/2007

Беларусь і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) разглядаюць магчымасць будаўніцтва каля аднаго з беларускіх нацыянальных паркаў цэлага турыстычнага горада. Пра гэта, як піша ў аўторак Telegraf.by, заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках візіту ў ААЭ.

“Вельмі цікавая тэма турызму. Я прапанаваў пабудаваць у Беларусі своеасаблівы Абу-Дабі. Мы гатовыя даць зямлю, магчыма, дзесьці каля нашых нацыянальных паркаў. Эмірацкі бок вельмі зацікавіўся гэтай прапановай”, – паінфармаваў прэзідэнт.

Ён таксама распавёў, што дзве краіны дамовіліся стварыць міждзяржаўную камісію па супрацоўніцтве. “Праз 60 дзён наследны прынц прыедзе ў Менск, дзе мяркуецца падпісанне адразу некалькіх пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Створаная міждзяржаўная камісія, якую з беларускага боку ўзначальвае дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман”, – паведаміў Лукашэнка. Па яго словах, па выніках візіту ў ААЭ “ўжо бачныя некалькі буйных праектаў агульным коштам прыкладна ў 100 мільёнаў даляраў”.

Раней паведамлялася, што ў рамках візіту Лукашэнкі сябры беларускай урадавай дэлегацыі падпісалі з сваімі калегамі з ААЭ міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, аб паветраным паведамленні, аб ўзаемаразуменні і супрацоўніцтве ў сферы бяспекі, аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве і аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам ААЭ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: