Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэгістрацыя купленага аўтамабіля будзе спрошчаная 11:34, 06/03/2007
У Беларусі будзе спрошчаная рэгістрацыя набытага аўтамабіля, паведамілі “Інтэрфаксу” ў Міністэрстве юстыцыі. Так, у Мінюст паступіў дапрацаваны праект дзяржаўнага рашэння, якое прадугледжвае ўвядзенне простай пісьмовай формы здзяйснення здзелак па продажу аўтамабіляў. Гэта спросціць сістэму рэгістрацыі транспартных сродкаў і вырашыць праблему дамовы іх страхавання, адзначылі ў Мінюсце.
У прыватнасці, асоба, якая набыла транспартны сродак, будзе мець магчымасць зарэгістраваць яго па месцы сваёй прапіскі пры наяўнасці дамовы куплі-продажу, (дарэнні, мены), зарэгістраванай у рэгістрацыйных або рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленнях ДАІ (РЭП). Цяпер пагадненні па адчужэнні транспартных сродкаў здзяйсняюцца ў вуснай форме, і пры рэгістрацыі транспартных сродкаў у РЭП неабходная прысутнасць абаіх бакоў дамовы рознічнай куплі-продажу.
Прадугледжваецца, што МУС сумесна з Мінюстам вызначыць тыпавыя формы адпаведных дамоў.
Нараўне з гэтым, праект прадугледжвае, што будзе спарадкаваная выдача рахункаў-даведак пры продажы транспартных сродкаў. Так, плануецца замацаваць, што афармленне рахункаў-даведак прадпрыемствамі гандлю з’яўляецца паслугай, звязанай з продажам транспартных сродкаў, і як асобны від прадпрымальніцкай дзейнасці здзяйсняцца не можа.
Пры гэтым Мінфін зацвердзіць узор рахунка-даведкі, будзе іх вырабляць за кошт бюджэту і рэалізоўваць па зацверджаным кошце.