Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Навіцкі прызнаў, што ў Беларусі ёсць палітвязні
09:58, 06/03/2007

Дакладчык Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні плануе наведаць Менск у сярэдзіне траўня гэтага года. Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік інфармацыйнай службы Рады Еўропы Раберта Тумбарэла, дамоўленасць пра гэта была дасягнутая 2 сакавіка падчас сустрэчы еўрапейскага палітыка з старшынёй “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу” Беларусі Генадзем Навіцкім у Рыме. “Навіцкі падкрэсліў, што цяпер палітычных зняволеных у краіне можна пералічыць па пальцах”, – сказаў Р.Тумбарэла.

Р.Тумбарэла быў упаўнаважаны А.Рыгоні паінфармаваць пра гутарку дэпутата з спікерам верхняй палаты беларускага парламента.

Па словах Р.Тумбарэлы, падчас сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць для беларускага парламента зноў атрымаць статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ і магчымасць уступлення Беларусі ў Раду Еўропы. “Андрэа Рыгоні падкрэсліў, што для гэтага Беларусі неабходна паважаць і выконваць правы чалавека і ўвесці мараторый на пакаранне смерцю, – распавёў Р.Тумбарэла. – Спадар Рыгоні таксама заклікаў вызваліць усіх палітычных зняволеных у вашай краіне”.

У сваю чаргу Г.Навіцкі адзначыў, што беларускі ўрад плануе ўвесці мараторый на пакаранне смерцю. “Навіцкі таксама падкрэсліў, што цяпер палітычных зняволеных у краіне можна пералічыць па пальцах”, – сказаў Р.Тумбарэла.

Нагадаем, што ў Беларусі цяпер асуджаныя па палітычных матывах экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч, моладзевыя лідэры Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Артур Фінькевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў. У следчым ізалятары ў Віцебску ўжо тры тыдні знаходзіцца моладзевы актывіст Дзяніс Дзянісаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: