Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Джордж Буш распрацаваў новую тактыку ўзаемінаў з Расеяй
11:42, 06/03/2007

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша будзе ўжываць новую тактыку ў двухбаковых стасунках з Расеяй, піша газета “The New York Times”. Неабходнасць змены наяўных стасункаў з Расеяй, піша газета, узнікла пасля прамовы Уладзіміра Пуціна на канферэнцыі ў Мюнхене, у якой ён рэзка раскрытыкаваў амерыканскую палітыку. Іншым пытаннем, па якім апошнім часам рэзка разышліся пазіцыі ЗША і Расеі, сталі планы размяшчэння элементаў амерыканскай сістэмы СРА на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы.

Крытыка, якая ўсё часцей гучыць у адрас ЗША з боку Расеі, піша газета, прыводзіць да таго, што ў Адміністрацыі прэзідэнта Буша ўсё больш усведамляюць неабходнасць адмовіцца ад рэзкіх выказванняў, якія могуць выклікаць незадаволенасць расейскага боку.

І у Крамлі, і сярод простых расейскіх грамадзянаў усё большае распаўсюджванне атрымоўвае ідэя, што Расея занадта доўга ішла на саступкі Захаду. Такі пункт гледжання, піша газета, падмацоўваецца стабільным ростам расейскай эканомікі, якая падсілкоўваецца нафтадалярамі.

Белы дом, піша “The New York Times”, плануе часцей праводзіць кансультацыі з расейскім кіраўніцтвам, падчас якіх будзе закранацца больш шырокае кола пытанняў, у тым ліку і пытанні амерыканскай знешняй палітыкі.

Варта больш дбайна тлумачыць расейскаму кіраўніцтву знешнюю палітыку ЗША і планы, па пытаннях амерыканскай нацыянальнай бяспекі, лічыць вышэйшы прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Буша. “Гэта не значыць, што любая заўвага або пярэчанне, выказанае Расеяй, будзе прыводзіць да змены нашых планаў, або што РФ атрымае права вета”, – сказаў ён. – “Гаворка ідзе пра канструктыўны двухбаковы дыялог, падчас якога павінна быць выказанае і пачутае меркаванне абодвух бакоў”.

Пры гэтым, падкрэсліў ён, змены ў двухбаковых стасунках з Расеяй не прывядуць да саступак па такіх ключавых пытаннях, як праблема пашырэння НАТА на Усход або размяшчэнне кампанентаў СРА у краінах былога сацлагера. Партнёры ЗША ва Усходняй Еўропе, асабліва ў былых краінах СССР, апынуліся ў вельмі складаным становішчы, яны асцерагаюцца магчымай рэзкай рэакцыі Расеі ў адказ на гэтыя ініцыятывы, паведаміў ён.

Змены расейска-амерыканскіх стасункаў, піша “The New York Times”, закрануць і сферы вайсковага супрацоўніцтва. Плануюць пашырыць кантакты паміж прадстаўнікамі амерыканскага і расейскага абаронных ведамстваў. Не выключна, дадала крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША, што Расеі будзе дадзеная больш поўная тэхнічная інфармацыя пра амерыканскую сістэму СРА, кампаненты якой размяшчаюць ва Усходняй Еўропе.

Распрацаваны новы план стасункаў з Расеяй, піша The New York Times, ужо часткова ажыццяўляецца. У якасці прыкладу крыніца ў Белым доме прывяла больш цесныя кантакты паміж кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым і дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс, якія, паводле крыніцы, раней “мелі ўзаеміны ў фармальным рэжыме”. Таксама яна адзначыла візіт у Расею дарадцы Буша па нацыянальнай бяспецы Стывена Хэдлі, які адбыўся яшчэ напярэдадні выступу Пуціна ў Мюнхене. Хэдлі, заявіла крыніца, даў расейскаму кіраўніцтву падрабязныя тлумачэнні некаторых планаў Белага дому, у тым ліку і наконт сістэмы СРА.

Па матэрыялах “Корреспондент.net”, The New York Times, Lenta.ru


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: