Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні «закаханаму» хакеру пагражае 10 гадоў пазбаўлення волі 10:40, 06/03/2007
Крымінальная справа па артыкуле “Кампутарны сабатаж” узбуджаная ў дачыненні 27-гадовага інжынера Гарадзенскай філіі РУП “Белтэлеком”. Пра гэта паведаміў БелТА начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гарадзенскага аблвыканкама Сяргей Чарняк.
Па яго словах, мужчына такім чынам вырашыў адпомсціць сваёй былой каханай. Ён ведаў пра анкету дзяўчыны на сайце знаёмстваў, падабраў і змяніў пароль і несанкцыянавана атрымаў доступ да інфармацыі. У выніку яго дзеянняў уладальнікі сайта заблакавалі дадзеную анкету. Пасля звароту дзяўчыны з заявай у міліцыю супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС аблвыканкама вышлі на былога прыяцеля пацярпелай. У яго ў кампутары знайшлі дадзеныя, якія пацвярджаюць дачыненне да злачынства.
Калі віна падазраванага будзе даказаная, то па заканадаўстве яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.