Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь спыніла імпарт малдоўскага віна 09:53, 06/03/2007
Беларусь спыніла імпарт буцілаваных вінаў з Малдовы з прычыны спынення паставак ёй віна налівам, паведаміў старшыня Саюза вытворцаў і экспарцёраў малдаўскіх вінаў Георгій Козуб. Па яго словах, афіцыйна Менск не апавясціў пра гэта малдоўскі бок. Аднак, як паведамілі малдаўскім вінаробам іх беларускія партнёры, Мінгандлю Беларусі накіравала ім ліст, у якім рэкамендавала спыніць водпуск акцызных марак для імпарту малдоўскіх буцілаваных вінаў і распачаць пошук іншых рынкаў для іх закупу.
Козуб адзначыў, што Беларусь – важны для Малдовы рынак збыту вінаробнай прадукцыі, краіна займае другое–трэцяе па аб’ёме яе імпарту пасля Расеі і Украіны, паведамляе РБК.
Старшыня Саюза вытворцаў і экспарцёраў малдаўскіх вінаў падкрэсліў, што пасля страты асноўнага – расейскага – рынку збыту малдоўскія вінаробы нясуць каласальныя страты, а страта беларускага рынку ў сітуацыі, калі расейскі яшчэ не адкрыты, будзе для Малдовы яшчэ адным сур’ёзным ударам.