Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Журналіст, які загінуў, даведаўся пра пастаўкі расейскай зброі ў Іран
09:51, 06/03/2007

У Маскве пры нявысветленых абставінах загінуў ваенны аглядальнік газеты «Коммерсант» Іван Сафронаў – журналіст выпаў з акна пятага паверху ўласнай кватэры. Незадоўга да сваёй гібелі ён рыхтаваў публікацыю пра магчымыя новыя пастаўкі расейскай зброі на Блізкі Усход. Як пішуць у аўторак калегі Сафронава па “Коммерсанту”, гаворка ішла пра продаж партыі знішчальнікаў Су-30 у Сірыю і зенітных ракетных комплексаў З-300В у Іран. Прычым у абодвух выпадках, паводле яго інфармацыі, пастаўкі павінны былі ісці цераз Беларусь, каб Захад не абвінаваціў Маскву ва ўзбраенні краін-ізгояў. З Абу-Дабі, дзе на IDEX-2007 збіраюцца першыя асобы прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу, Іван Сафронаў тэлефанаваў у рэдакцыю і казаў, што атрымаў неабходныя пацверджанні. Ён абяцаў пасля вяртання з камандзіроўкі напісаць пра гэта артыкул.

Пра тое, што ён валодае такой інфармацыяй, Сафронаў казаў яшчэ напярэдадні ад’езду ў камандзіроўку ў ААЭ на міжнародную выставу ўзбраенняў IDEX-2007. Сафронаў вярнуўся ў Расею 24 лютага, але на працу не выйшаў – узяў бальнічны. Але 27 лютага ён прыйшоў на прэс-канферэнцыю кіраўніка Федэральнай службы па вайскова-тэхнічнаму супрацоўніцтву Міхаіла Дзмітрыева, хоць неабходнасці ў гэтым не было – на мерапрыемства з “Коммерсанта” пайшоў іншы карэспандэнт, і Іван Сафронаў пра гэта ведаў. Пасля прэс-канферэнцыі ён распавёў калегам, што між іншым ў яго з’явілася інфармацыя пра тое, што паміж Расеяй і Сірыяй ужо падпісаныя іншыя кантракты – на пастаўку зенітных ракетна-гарматных комплексаў “Панцыр-С1”, знішчальнікаў МіГ-29 і аператыўна-тактычных ракет “Іскандэр-Э”.

Аднак, распавёўшы калегам пра інфармацыю па “Іскандэрам”, якая ў яго ёсць, Іван Сафронаў сказаў, што пакуль пісаць пра гэта ён не будзе, бо яго папярэдзілі: у выпадку агалоскі будзе вялікі міжнародны скандал, а ФСБ абавязкова ўзбудзіць крымінальную справу па факце разгалашэння дзяржаўнай тайны і “давядзе яе да канца” (раней па факце разгалашэння дзяржтайны ў публікацыях Івана Сафронава неаднаразова ўзбуджаліся справы, аднак ніякіх абвінавачванняў яму ніколі не прад’яўлялася). Хто менавіта папярэджваў яго пра магчымыя праблемы, Іван Сафронаў не ўдакладніў.

У той самы дзень Ян Сафронаў тэлефанаваў у рэдакцыю і папярэдзіў, што ён прадыктуе артыкул па беларускай схеме паставак зброі ў Сірыю і Іран. Аднак у рэдакцыю гэты матэрыял так і не патрапіў.

Тэлекампанія Эн-Бі-Сі са спасылкай на ананімнага былога прадстаўніка амерыканскай выведкі сцвярджае, што Сафронаў не пакончыў з сабою, а быў забіты. “Іван выпаў з акна ў паліто і капелюшы? Кіньце...”, – заявіў экс-разведчык.

Эй-Бі-Сі спасылаецца на публікацыю ў газеце The Moscow Times, дзе сцвярджаецца, што расейскім уладам і сілавікам не падабаліся матэрыялы Сафронава пра балючыя вайсковыя кантакты.


Фота new-factoria.ru, utro.ru


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Мы занимаемся Эвакуацией автомобилей. Эвакутатор.