Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У магілу экс-дыктатара Югаславіі ўваткнулі кол
11:45, 06/03/2007

Над магілай былога прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча ў сербскім горадзе Пажаравац праведзены рытуал выгнання злых духаў.

Як паведамілі ў панядзелак сербскія СМІ, былы актывіст апазіцыйнага руху “Отпор” і цёзка па прозвішчу экс-прэзідэнта Міраслаў Мілошавіч пераскокнуў праз магільны плот і ўваткнуў у надмагільны помнік драўляны кол – гэтак у сярэдневяковай Сербіі рабілі з магіламі вампіраў.

Арганізатар акцыі распавёў, што першапачаткова сваю “імпрэзу” ён планаваў разыграць 11 сакавіка – у дзень першых угодак Мілошавіча, – але вырашыў яго перанесці, каб пазбегнуць канфліктаў з прыхільнікамі экс-дыктатара, якія прыйдуць наведаць магілу.

Па словах Міраслава Мілошавіча, ён патэлефанаваў у паліцыю, каб прызнацца ў здзейсненым , аднак “яны не надалі гэтаму ніякай увагі”.

Слабадан Мілошавіч, які ўзначальваў Рэспубліку Сербія ў 1989–1997 гады і Саюзную рэспубліку Югаславія ў 1997–2000 гадах, сканаў 11 сакавіка 2006 года ў турэмнай камеры Гаагскага трыбунала. Высунутыя супраць яго Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі абвінавачванні складаліся з 66 пунктаў, сярод іх здзейсненыя падчас балканскіх канфліктаў вайсковыя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці.

Паводле матэрыялаў Lenta.Ru



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: