Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярнуўшыся з Абу-Дабі, Лукашэнка не адмовіўся ад расейскага крэдыту
11:02, 06/03/2007

Падвышэнне цэнаў на расейскія нафту і газ не выклікалі ніякай катастрофы ў Беларусі, тым не менш, краіна не адмаўляецца ад атрымання крэдыту ад Расеі ў памеры $1,5 млрд. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас падвядзення вынікаў афіцыйнага візіту ў ААЭ.

“У нас няма ніякай катастрофы. Мы вытрымліваем рост ВУП на ўзроўні амаль 10%. Тым не менш, гэты крэдыт дазволіць не дапусціць дэстабілізацыі па нейкіх кірунках эканомікі надалей. Ад крэдыту мы не адмаўляемся”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, выдзяленне гэтых сродкаў выгоднае і самой Расеі. “Вы бачыце па эміратах: яны грошы ў скарбонцы не трымаюць, а ўкладаюць у нерухомасць, нейкія праекты, крэдытуюць у іншыя дзяржавы”, – дадаў кіраўнік Беларусі.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што з просьбай аб выдзяленні крэдыту Беларусь звярнулася да Расеі, калі “мы дайшлі да канфлікту па нафтагазавых пытаннях”.

Лукашэнка таксама паведаміў, што Беларусь і ААЭ вядуць пэўны дыялог па праектах і прапановах, якія ацэньваюцца ў суму блізу $100 млн. “Частка гэтых праектаў ужо рэалізоўваецца. Я вельмі здаволены візітам”, – падкрэсліў ён.

Падчас адказу на пытанне карэспандэнта БелТА кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускі бок не выключае “абсалютна ніякіх кірункаў супрацоўніцтва з ААЭ”. Па словах Лукашэнкі, магчымае развіццё ўзаемадзеяння ў галіне навукі, вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, інвестыцый у інфраструктуру і нафтаперапрацоўку ў Беларусі.

“Гэта зразумелая для нас краіна, дзе ва уладзе – людзі, якія паважаюць Беларусь, наш народ”, – дадаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ ў сферы турызму.

Паводле яго слоў, эміратскаму боку прапанавана пабудаваць у Беларусі некалькі ўласных інфраструктурных будынкаў, магчыма, у тым ліку каля нацыянальных паркаў. “Упэўнены, гэты праект у нас атрымаецца. Наследны прынц эмірата Абу-Дабі вельмі зацікавіўся гэтым. Ён і прэзідэнт ААЭ хочуць пабываць у Беларусі”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: