Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Наша ніва» – ляўрэат прэміі імя Буцэрыюса
11:12, 06/03/2007

У Гамбургу названы чарговыя ляўрэаты конкурсу “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы”. Гэта прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі Азэрбайджану, Беларусі і Расеі.

Заснавальнік праекту – фонд нямецкай газэты “Die Zеіt” альбо, як яго яшчэ называюць, фонд імя Буцэрыюса. Герд Буцэрыюс – вядомы ў Нямеччыне журналіст, юрыст і выдавец, большую частку свайго жыцьця прысьвяціў падтрымцы свабодных мэдыяў у несвабодных эўрапейскіх краінах, паведамляе “Радыё Свабода”.

Ад 1999 прэмія Буцэрыюса ўручаецца штогод найлепшым усходнеэўрапейскім журналістам і выданьням. Як паведамілі “Радыё Свабода” ў штаб-кватэры фонду ў Гамбургу, сёлета на атрыманьне прэміі прэтэндавалі 48 кандыдатаў. Пераможцамі сталі шэсьць.

“Гэта два беларускія мэдыяпраекты – газэта “Наша Ніва” і “СD-mag” – такі моладзевы мультымэдыйны прадукт, які распаўсюджваецца на кампактных дысках і праз інтэрнэт. Яшчэ тры выданьні прадстаўляюць Расею і Азэрбайджан. Як і раней, міжнароднае журы імкнулася падтрымаць свабодную прэсу тых краінаў, дзе яна зазнае перасьлед. Цырымонія узнагароджаньня адбудзецца 21 чэрвеня ў Нобэлеўскім інстытуце ў Осла”, – сказала прадстаўніца праекту “Маладая прэса Усходняй Эўропы”.

Варта дадаць, што апошнім часам да нямецкага праекту далучылася вядомая нарвэская фундацыя “Fritt Ord” (“Свабоднае слова”). Менавіта з ініцыятывы нарвэжцаў усе урачыстасьці і ўшанаваньні цяпер адбываюцца не ў Гамбургу, а ў такой прэстыжнай установе, як Нобэлеўскі інстытут у Осла.

Сярод сяброў міжнароднага журы – вядомыя нямецкія і нарвэскія журналісты і грамадзкія дзеячы, уключна з дыпляматам Гансам-Георгам Вікам. Намінантаў на прэмію вылучаюць міжнародныя грамадзкія арганізацыі. “Нашу ніву”, напрыклад, рэкамэндавалі Нарвэскі Хэльсынскі камітэт, Нарвэскі ПЭН-цэнтар, фонд арганізацыі “Human Rights House”.

“Нас намінавалі і раней, аднак ляўрэатамі мы названыя ўпершыню. Вельмі радыя з гэтай нагоды. Дэлегуем каго-небудзь у Осла. Усе мы, вядома, не паедзем”, – пракамэнтаваў вестку з Гамбургу рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Скурко.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: