Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сеціве пачаў працу адмысловы сайт да Дня волі 10:48, 06/03/2007
Акрамя макетаў улётак, выказваньняў вядомых людзей пра 25 сакавіка, тут зьмешчаны заклік да менчукоў пасяліць у сябе грамадзянаў, якія прыедуць на сьвяткаваньне з рэгіёнаў.
Як паведамляе прэс-група Партыі БНФ, сайт 25.svaboda.info пачаў працу зь ініцыятывы Арганізацыйнага камітэту 25 сакавіка.
Шмат людзей праз інтэрнэт ужо выказаліся аб удзеле 25 сакавіка ў 12.00 у святочнай акцыі на плошчы Каліноўскага.