Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасада Славакіі абвяргае дзяржаўную прэсу 11:27, 06/03/2007
У пятніцу 2 сакавіка газета “Звязда” апублікавала ў артыкуле “Славянскі парламенцкі саюз” набыў юрыдычны статус” інфармацыю пра тое, што ў Славацкай Рэспубліцы фарміруецца дэпутацкая група так званага “Славянскага парламенцкага саюза” (далей СПС), зарэгістраванага ў Мінску, і што Славацкі Парламент прапанаваў, каб частка сакратарыята СПС знаходзілася ў Браціславе. Амбасада Славакіі прасіла галоўнага рэдактара “Звязды” апублікаваць абвяржэнне гэтай інфармацыі, аднак яно на старонках газеты не з’явілася.
У спецыяльный заяве амбасада Славакіі нагадвае, што Нацыянальны Савет Славацкай Рэспублікі не дзейнічае ў працы “Славянскага парламенцкага саюза”. Кожны дэпутат дэмакратычнага Парламента выступае толькі сам за сябе або за палітычную партыю, якую прадстаўляе, таму не выключаецца магчымасць прыватнага ўдзелу асобных славацкіх дэпутатаў у мерапрыемствах СПС. Аднак гэта не значыць, што яны ўпаўнаважаны прадстаўляць Славакію або яе Парламент, сцвярджае амбасада Славакіі.
Амбасада Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь абвяргае апублікаваную інфармацыю пра тое, што Славацкі Парламент мае намер удзельнічаць ў працы СПС, і, што існуе прапанова аб знаходжанні часткі сакратарыята СПС у Браціславе.