Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



СП на базе «Белтрансгаза» будзе створанае да 1 чэрвеня
10:52, 06/03/2007

Дамова з ААТ “Газпром” аб стварэнні сумеснага газатранспартнага прадпрыемства на базе ААТ “Белтрансгаз” будзе заключаная ў запланаваныя тэрміны – да 1 чэрвеня 2007 года, заявіла “Інтэрфаксу” намесніца міністра энергетыкі Беларусі Рыма Філімонава.

“Мы тры дні абмяркоўвалі дамову аб стварэнні СП і ўсе тэрміны будуць вытрыманыя. Тэрмін заключэння дамовы аб стварэнні сумеснага прадпрыемства – 1 чэрвеня 2007 года. Доля “Газпрома” ў СП складзе 50%”, – сказала Р.Філімонава падчас каментару кансультацыі з дэлегацыяй “Газпрома” па практычных пытаннях стварэння СП, якая адбылася на мінулым тыдні ў Менску.

Намесніца міністра пацвердзіла, што ў рамках дамовы аб стварэнні СП прадугледжаны механізм паэтапнай перадачы “Газпрому” акцый “Белтрансгаза”. Згодна з раней дасягнутымі дамоўленасцямі, расейская кампанія выкупіць 50% акцый ААТ “Белтрансгаз” (цяпер 100% акцый належыць дзяржаве) цягам 2007–2010 гадоў, зыходзячы з узгодненай рынкавай ацэнкі беларускай ГТС у памеры $5 млрд.

Да канца першага паўгоддзя 2007 года “Газпром” павінен выкупіць 12,5% акцый “Белтрансгаза” за $625 млн. Сродкі ад продажу часткі беларускай ГТС паступяць у бюджэт. Пры гэтым расейскі бок уступіць у права ўласнасці і карпаратыўнага кіравання толькі пасля поўнага выкупу 50% акцый “Белтрансгаза” – да сярэдзіны 2010 года.

Паводле яе слоў, “бакі пацвярджаюць сваю зацікаўленасць у стварэнні СП, але ёсць праблемныя пытанні – гэта складаная дамова”. Намесніца міністра не стала тлумачыць характар наяўнага рознагалосся, але адзначыла, што “яно здымаецца падчас перамоваў”.

Каментуючы непакой “Газпрома” наконт магчымай стратнасці “Белтрансгаза” ў перспектыве, Р.Філімонава падкрэсліла, што “Белтрансгаз” ніколі не быў і ніколі не будзе стратным”.

Як паведамлялася раней, урад Беларусі і ААТ “Газпром” у цэлым дамовіліся наконт умоў стварэння СП з “Белтрансгазам” у канцы снежня 2006 года пасля ўзаемнага ўзгаднення незалежнай рынкавай ацэнкі кошту актываў “Белтрансгаза”, якую праводзіў нідэрландскі банк ABN Amro.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: