Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украіна далучыцца да Еўрапейскай энергетычнай супольнасці
11:23, 06/03/2007

Далучэнне Украіны да Еўрапейскай энергетычнай супольнасці – адзін з галоўных прыярытэтаў энергетычнай палітыкі ЕЗ. Такую думку выказаў кіраўнік Генеральнага дырэктарата па справах знешніх стасункаў Еўрапейскай Камісіі Энэка Ландабуру падчас выступу на грамадскіх слуханнях “На шляху да агульнай еўрапейскай знешняй энергетычнай палітыкі”. Слуханні адбыліся 28 лютага ў Брусэлі.

Прадстаўнік Еўрапейскай Камісіі агучыў ключавыя прыярытэты знешняй энергетычнай палітыкі ЕЗ на бліжэйшыя тры гады. Сярод іх – пашырэнне Еўрапейскай энергетычнай супольнасці, у прыватнасці ўступленне Украіны, Нарвегіі, Турэччыны і Малдовы.

Энэка Ландабуру таксама заявіў пра важнасць уключэння “магутнага энергетычнага кампанента” ў новае пашыранае пагадненне з Украінай, якое будзе адлюстроўваць “стратэгічную важнасць партнёрства Украіны з ЕЗ”.

Сярод іншых прыярытэтаў знешняй энергетычнай палітыкі ЕЗ – пагадненне аб новых энергетычных стасунках з Расеяй, якое адлюстроўвае прынцыпы Еўрапейскай энергетычнай хартыі, умацаванне двухбаковых стасункаў з ключавымі дзяржавамі – пастаўшчыкамі і транзіцёрамі энергарэсурсаў, заключэнне і ўмацаванне міжнародных пагадненняў у сферы энергетыкі і барацьбы з зменай клімату, а таксама падвышэнне ўзроўню бяспекі ядзерных тэхналогій у краінах-суседзях ЕЗ.

17 лістапада 2006 года Украіна, Нарвегія, Турэччына і Малдова атрымалі статус назіральнікаў у Еўрапейскай энергетычнай супольнасці. На сёння удзельнікамі Супольнасці з’яўляюцца 27 дзяржаў-сябраў ЕЗ, а таксама Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Чарнагорыя, Албанія, Місія ААН у Косава і былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: