Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Саюз левых партыяў вырашыў судзіцца з Мінюстам 15:38, 06/03/2007
Сёньня ў Менску прайшло паседжаньне Цэнтральнай рады Саюзу левых партыяў, у які ўваходзяць Беларуская партыя жанчын "Надзея", Партыя камуністаў беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Іхныя прадстаўнікі вырашылі зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Беларусі са скаргай на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі Саюзу, паведаміла “Радыё Свабода”.
Асноўная афіцыйная прычына адмовы -- тое, што ўстаноўчы сход новай арганізацыі адбываўся ў Чарнігаве ва Ўкраіне, а не на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя таго, Мінюст вынес пісьмовае папярэджаньне і кожнай з трох партыяў за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе. Камуністы першымі абскардзілі гэтае рашэньне.