Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Перад будынкам ААН у Нью-Ёрку пройдзе акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю 12:23, 06/03/2007
18 сакавіка, у нядзелю, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы праводзяць дэманстрацыю салідарнасьці, прысьвечаную гадавіне падзеяў на плошчы Каліноўскага ў Менску, калі беларусы выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.
Мэта дэманстрацыі — паказаць усяму вольнаму сьвет, што беларусы ЗША гатовы ўсебакова спрыяць вызваленьню сваёй краіны ад дыктатуры.
Дэманстрацыя адбудзецца перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку (760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017, USA. Збор паміж 42 E. Street i 43 E. Street на 1 Avenue). Пачатак мерапрыемства ў 10:30.