Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юшчанка даручыў Януковічу падрыхтаваць візіт Лукашэнкі 11:36, 06/03/2007
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка даў загад кіраўніку ўрада Віктару Януковічу да 12 сакавіка забяспечыць падрыхтоўку працоўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі. Таксама Віктар Юшчанка зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы візіту беларускага кіраўніка і дакументаў для падпісання.
Сярод дакументаў, запланаваных для падпісання кіраўнікамі Беларусі і Украіны – пагадненне паміж кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Беларусі аб спрошчаным парадку перамяшчэння праз участак аўтамабільнай дарогі Славуціч – Чарнобыльская АЭС, якая праходзіць па тэрыторыі Беларусі, працаўнікоў, транспартных сродкаў і грузаў ЧАЭС і прадпрыемстваў, якія працуюць у зоне адчужэння, а таксама замежных спецыялістаў, прыцягнутых да рэалізацыі міжнародных праектаў па зачыненні ЧАЭС, і пратаколу да яго, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.
Таксама будуць падпісаныя мемарандум аб супрацоўніцтве паміж кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Рэспублікі Беларусь у энергетычнай сферы, консульская канвенцыя паміж Украінай і Беларуссю.
Раней “Тэлеграф” паведамляў, што на сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Беларусі, якая адбудзецца неўзабаве і дакладная дата якой яшчэ ўзгадняецца, Віктар Юшчанка мае намер зрабіць “пэўны ўплыў” на Аляксандра Лукашэнку з мэтай дэмакратызацыі беларускага лідэра. Пра гэта паведаміў у сераду намеснік кіраўніка сакратарыята прэзідэнта Украіны Аляксандр Чалы.
“Украіна як дэмакратычная і прыязная краіна ў праве здзяйсняць пэўны ўплыў на беларускае грамадства і кіраўніцтва ў рамках крокаў большай дэмакратызацыі кіраўніцтва і грамадства Беларусі”, – заявіў Аляксандр Чалы, які паведаміў, што дадзеная тэма стане адной з цэнтральных на перамовах прэзідэнтаў суседніх дзяржаў.