Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 сакавіка Еўропа ацэніць здольнасць беларускіх уладаў да супрацоўніцтва 15:57, 06/03/2007
Па дзеяннях беларускіх улад 25 сакавіка Еўропа будзе ацэньваць здольнасць Беларусі да адкрытага супрацоўніцтва з Еўразвязам, заявілі амбасадары шэрагу краін ЕЗ 6 сакавіка на сустрэчы з лідэрам беларускай апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар беларускага палітыка Павал Мажэйка, сустрэча была арганізаваная з ініцыятывы Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Нямеччыны ў Беларусі Марціна Хекера.
Па словах Мажэйкі, амбасадары адзначылі, што за падзеямі 25 сакавіка ў Беларусі будзе сачыць еўрапейская грамадскасць і сродкі масавай інфармацыі. Дыпламаты таксама паведамілі, што шэраг еўрапейскіх дэпутатаў і вядомых палітыкаў выявілі жаданне прыехаць у Беларусь 25 сакавіка, сказаў прэс-сакратар А.Мілінкевіча.
“Сярод іх віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Марыё Маура, генеральны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны Рональд Пофала, шэраг дэпутатаў з Польшчы”, – удакладніў Мажейка.
25 сакавіка а 12 гадзіне на плошчы Каліноўскага ў Менску адбудзецца святкаванне Дня Волі. У 1918 годзе ў гэты дзень была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.