Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менскім прадпрымальнікам дазволілі правесьці мітынг 16:55, 07/03/2007
Менгарвыканкам дазволіў індывідуальным прадпрымальнікам правесьці 12 сакавіка мітынг – але не на плошчы Якуба Коласа, як яны прасілі, а ў парку Дружбы народаў.
Як паведаміў «Радыё Свабода» актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін, мэта мітынгу – прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў дробнага бізнэсу.
Найперш прадпрымальнікі зьбіраюцца дамагацца адмены прэзыдэнцкага ўказу №760, які дазваляе ім наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў.