Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія палітыкі сустрэліся з дэлегацыяй Еўразвяза
15:56, 07/03/2007

Сёння ў Мінску адбылася сустрэча лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, старшыні Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна і лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з дырэктаркай аддзелу палітычнага планавання кабінета вярхоўнага камісара Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўера Саланы Хельгай Шмід (Helga Schmid), і галоўным дарадцам гэтага адзелу Піркам Тапіолам (Pirkka Tapiola).

Асаблівая ўвага ў размове была засяроджана на перспектывах еўрапейскага палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Ацэньваючы вынікі сустрэчы, Аляксандр Мілінкевіч назваў палітыку, якую сёння ў дачыненні да Беларусі вядзе Еўрапейскі звяз, занадта абачлівай. На думку лідэра дэмакратычных сілаў, Еўропа мае шмат магчымасцяў рэальна ўплываць на развіццё сітуацыі ў Беларусі, але часам дарэмна перасцярагаецца.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што будзе і надалей адстойваць пазіцыю, паводле якой, дыялог Еўропы з беларускім рэжымам магчымы толькі пасля выканання ўмоваў, пастаўленых Еўропай у звароце да беларускага ўраду і народу. У сваёй палітыцы еўрапейцы павінны верыць не запэўніванням, а рэальным крокам беларускай улады. Ён падкрэсліў, што дыялог Еўропы з рэжымам Лукашэнкі будзе эфектыўным толькі пры ўдзеле дэмакратычных сілаў Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч папрасіў еўрапейскіх дыпламатаў не змяншаць увагі да падзеяў у Беларусі, асабліва напярэдадні мерапрыемстваў 25 сакавіка. Прадстаўнікі вярхоўнага камісара Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы падкрэслілі, што паводзіны беларускай улады напярэдадні і ў дзень 25 сакавіка будуць сведчыць пра тое, гатовы ці не беларускі рэжым да адкрытага супрацоўніцтва з Еўропай.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 таксама распавёў пра вынікі сустрэчы:

“Мы практычна зафіксавалі адзіны погляд на сітуацыю. Агучылі пазіцыю аб’яднаных дэмакратычных сілаў па мажліваму дыялогу з уладамі, распавялі пра сённяшнюю сітуацыю, папрасілі еўрапейцаў узняць шэраг пытанняў падчас сустрэчы дэлегацыі з прадстаўнікамі ўладных структур. Еўрапейскія палітыкі, на мой погляд, не маюць завышаных чаканняў ад беларускіх уладаў. Але яны прыехалі, каб зафіксаваць: дзе словы, а дзе рэальныя крокі рэжыму. Словы яны чулі. Гэты ніяк не ўплывае на іх пазіцыю, яны спакойна да гэтага ставяцца. А вось што тычыцца рэальных крокаў, то яны жадалі б пачуць з боку афіцыйных асоб, што яны маюць намер рабіць у бліжэйшы час. Мы казалі, што не ўсе пытанні могуць разглядацца, як прыярытэтныя. Напрыклад, амбудсмена Лукашэнка можа ўвесці сваім дэкрэтам і прызначыць таго ж Касцяна. Таму галоўныя ўмовы – гэта вызваленне палітвязняў, змена выбарчага заканадаўства, доступ апанентаў улады да дзяржаўных СМІ, стварэнне нармалёвых умоваў для дзейнасці суб’ектаў грамадзянскай супольнасці – партый, грамадзянскіх ініцыятываў, грамадскіх арганізацый. Тут у нас абсалютна супадаюць думкі – еўрапейцы казалі, што з такой пазіцыяй яны і прыехалі, і маюць намер заявіць: калі будзе прагрэс, рэальныя крокі, то яны будуць сур’ёзна адносіцца да прапаноў беларускай улады. Было таксама пацверджана, што ёсць супадзенне падыходаў Вашынгтона і Брусэля па дыялогу з беларускімі ўладамі, і што зараз адбываюцца перамовы з Расеяй па беларускаму пытанню”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: