Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Намеснік міністра фінансаў Расеі: Крэдытаванне Беларусі стане вялікай нагрузкай для расейскага бюджэту 11:41, 07/03/2007
Расея і Беларусь на наступным тыдні маюць намер правесці кансультацыі па пытанні дзяржаўнага крэдытавання Беларусі для фінансавання паставак расейскіх энерганосьбітаў. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Сторчак. Службоўца дадаў, што гаворка ідзе пра мільярды даляраў, таму такі крэдыт стане вялікай нагрузкай для расейскага бюджэту. Акрамя таго, адпаведныя выдаткі не былі закладзеныя ў федэральны бюджэт на гэты год, таму ў выпадку прыняцця станоўчага рашэння па крэдыце ў бюджэт запатрабуецца занесці папраўкі.
Сторчак адзначыў, што ў просьбе беларускага боку “ёсць элемент спантаннасці, бо ён не патрабуе пільнага вывучэння і аналізу з пункта гледжання абгрунтавання неабходнасці крэдыту і мэт яго выкарыстання”.
“Цяпер мы павінны зразумець, наколькі складаная сітуацыя і наколькі падаванне крэдыту з’яўляецца крытычным для беларускага боку”, – сказаў намеснік міністра.
Намеснік міністра фінансаў дадаў, што падаванне крэдытаў на фінансаванне дысбалансу бюджэту зрэдку выкарыстоўваецца расейскім бокам, аднак Беларусі такія крэдыты ўжо двойчы даваліся.