Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На дзяржслужбу будуць браць толькі з рэкамендацыі іншых службоўцаў
12:08, 07/03/2007

Урад разаслаў па мясцовых выканкамах Беларусі загад, падпісаны прэм’ер-міністрам краіны Сяргеем Сідорскім, паводле якога на дзяржаўную працу будуць прымаць толькі пасля прад’яўлення рэкамендацый ад двух службоўцаў, якія ўжо працуюць на дзяржслужбе.

Таксама стала вядома, што службоўцы, якія паручыліся за тых, хто паступае на працу, будуць несці асабістую адказнасць за рэкамендаваных, паведамляе Тэлеграф са спасылкай на выданне "Ежедневник".

Раней кіраўніцтва Беларусі ўжо прымала меры па кантролі за працай прэзідэнцкай вертыкалі.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, прэзідэнцкая вертыкаль – "гэта дзяржаўныя органы ўлады, гэта больш, чым ваенная структура, і ўсё павінна быць выразна і зразумела".

"Галоўным у гэтым абмеркаванні павінна быць непарушнасць стрыжня вертыкалі ўлады зверху дадолу, і ніякіх практыкаванняў у "дэмакратыі". Калі мы гэты падмурак разбурым, а першасны ўзровень – гэта падмурак вертыкалі ўлады, то мы можам пачаць гульню ў дэмакратыю, самакіраванне і гэтак далей", – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У верасні 2006 года падчас сустрэчы з кіраўнікамі вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін СНД Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх больш актыўна змагацца з праявамі карупцыі. "Калі мы не паставім заслон гэтай заразе, то яна раз’есць усё. Калі карупцыя будзе квітнець, то ніякага прагрэсу ў развіцці краіны не будзе", – перакананы Аляксандр Лукашэнка.

У кастрычніку 2006 года прэзідэнт Беларусі разгледзеў шэраг кадравых пытанняў, паказаўшы, што на дадзены момант "фактычна завяршаецца працэс фармавання кіроўных структур". Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у краіне ўсё робіцца для таго, каб штаты службоўцаў скарачаліся. Пры гэтым ён таксама папярэдзіў дзяржслужбоўцаў пра жорсткую адказнасць за сумяшчальніцтва.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: