Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Міхалок: Нам надакучыла іграць ролю дурняў
10:25, 07/03/2007

Група «Ляпис Трубецкой», якая прачнулася аднойчы раніцай папулярнай, цяпер можа страціць значную частку сваіх прыхільнікаў. Прычына – новы альбом пад назовам «Капітал», запісаны камандай пасля вялікага перапынку. У ім ні грама ранейшай іранічнай лірыкі, адна альтэрнатыва і суцэльны «здаровы цынізм».

– Разумееце, справа ў тым, што мы нечакана для сябе патрапілі ў струмень і зрабіліся заложнікам ўласнага вобразу, – растлумачылі «КП в Беларуси» Сяргей Міхалок і Павел Булатнікаў. – Усё прывыклі лічыць нас гэткімі дурнямі, але нам надакучыла. Цяпер мы вярнуліся да стану 1990-х гадоў, калі кожны наш канцэрт ператвараўся ў перфоманс з вершамі і незвычайнымі танцамі. Сёння мы граем альтэрнатыву, хоць некаторыя працягваюць думаць, што група кагосьці парадыруе.

Удзельнікі каманды прыехалі ў Кіеў, каб дапісаць апошнюю,12-ую песню з новага альбома. Дарэчы, над «Капіталам» беларусаў папрацаваў украінскі саўндпрадзюсер Віталь Цялезін, вядомы па супрацоўніцтве з групамі «Акіян Эльзы» і «Братья Гримм».

Рэліз «Капіталу» адбудзецца 1 траўня. Прызначылі гэтую дату хлопцы невыпадкова.

– Мы лічым сябе працоўным класам ад музыкі, – растлумачыў Сяргей Міхалок. А таксама прызнаўся, што не баіцца стромка змяняць курс узначаленага ім калектыву:

– Мы не асцерагаемся страціць прыхільнікаў. Нас будуць слухаць людзі, неабыякавыя да альтэрнатыўнай музыкі.

Каб замацаваць свой новы статус, каманда ў траўні адправіцца на рок-фэст у Карэю, дзе сыграе ска-панк.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: