Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пажар адбыўся на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве “Нафтан” (Віцебская вобласць), паведамілі “Інтэрфаксу” ў МНС Беларусі. “На адкрытай пляцоўцы прадпрыемства адбылося адкрытае факельнае гарэнне бензінавай фракцыі”, – распавялі суразмоўцы агенцтва.
Ратавальнікі адзначылі, што для тушэння пажару прыцягвалася 11 адзінак тэхнікі. Пажар атрымалася лакалізаваць праз 19 хвілін і яшчэ праз 19 хвілін ліквідаваць, – паведамілі ў МНС.
Там адзначылі, што тэхналагічны працэс на “Нафтане” парушаны не быў.