Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці баіцёся вы абвалу беларускага рубля?
13:55, 07/03/2007

З такім пытаньнем газэта “Свабода” звярнулася да вядомых людзей і простых жахароў Беларусі.

Ільля, прадпрымальнік:

Наша эканоміка даўно не жыве па законах нармальнай эканомікі. Была ігла, па якой ішла нафта, газ, грошы. Зараз гэтая ігла ламаецца. Але эканоміка больш нармальна дзейнічаць ня стала. І я баюся не абвалу рубля, а ранейшага стылю кіраваньня эканомікай. Беларускай эканоміцы вельмі дапаможа, калі яўна завышаны курс будзе зьніжаны да нармальнага стану. Вельмі прыемна глядзець на заробкі ў трыста даляраў. Аднак, каб пераканацца, што курс завышаны, дастаткова зайсьці ў любую краму ў Варшаве, ці ў Парыжы. Паглядзець, што ты там можаш купіць і яшчэ больш парадавацца сваім тромстам далярам. Шкада, што беларусы апошнім часам рэдка наведваюць Парыж. Адно кепска для існуючай улады – пры нармальным функцыянаваньні эканомікі ўсім іхным “цудам” будзе капец. За аграгарадкі рэальна будуць расплочвацца нашы дзеці.

Сяргей, банкаўскі работнік:

Не. Бліжэйшым часам нічога падобнага не адбудзецца. У нас ёсьць больш за мільярд рэзэрву. На год хопіць. Гэта дастаткова камфортная падушка, якая дае магчымасьць пазьбегнуць праблем. Першыя прыкметы панікі, дарэчы, ужо назіраліся ў лістападзе і сьнежні. Народ ва ўсю забіраў свае грошы напрыканцы году. А зараз ізноў панесьлі іх у банкі. Так што да наступнай зімы можна спаць спакойна.

Павал Данейка, эканаміст:

Баюся. Бо пэрспэктыва дэвальвацыі – абясцэньваньня рубля — ёсьць. Але гэта будзе вельмі паступова. Улады будуць імкнуцца утрымаць курс рубля адносна замежных валютаў. Хаця, ёсьць плян дэвальвацыі, але ён вельмі павольны, кампэнсацыйны. Дэфолт у нас немагчымы, бо няма дзяржаўнага доўгу. Сытуацыя ў нас няпростая, але цалкам падкантрольная. Абвал палітычна непрымальны для ўлады. Рубель будуць намагацца ўтрымаць любымі сродкамі. І я гэта падтрымліваю. Таму што для эканомікі гэта быў бы шок, а для людзей — катастрофа. Зразумела, гэтага не дапусьцяць.

Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня Нацбанку Беларусі:

Не баюся. Бо для гэтага няма сёньня прычын. Ёсьць рэзэрвы – мільярд і чвэрць мільёна даляраў. Нацбанк пры неабходнасьці можа іх адтуль узяць і выкінуць на рынак. Могуць атрымаць крэдыт у валюце і гэтыя грошы выкінуць на рынак, каб задаволіць попыт на валюту. Калі б урад ці Нацбанк захацелі абваліць курс, дык абвалілі б. А на дадзены момант падставаў для абвалу няма. Прычын для панікі таксама. Паступова праблемы будуць нарастаць, але ня сёньня. Пакуль ідзе экспарт, пакуль ідзе рост валавага прадукту, панікаваць ня варта. Вось калі гэтага росту ня будзе і валютная выручка перастане паступаць у сёньняшніх аб’ёмах, тады пачнуцца праблемы.

Алена, маці-адзіночка:

Асабіста я баюся. Таму што я адношуся да катэгорыі неабароненых людзей. Як і пэнсіянэры. Пры ўсім так званым клопаце дзяржавы пра мяне ў выглядзе дапамогі, на самой справе, я застаюся па-за рысай беднасьці. Я і так ня ў стане забясьпечыць самастойна ні сябе, ні дзяцей. А пры абвале рубля першымі прымуць удар на сябе маці-адзіночкі, пэнсіянэры, хворыя. Таму, канечне, такая сытуацыя палохае вельмі.

Алесь Пушкін, мастак:

Шчыра кажучы, баюся. Хоць у нас ня шмат зьберажэньняў. Жонцы мільён налічылі за дачку. У вёсцы людзі пакуль пра гэта ня думаюць. Нічога не падазраюць. Любяць беларускія рублі. А ў горадзе ўсе сваякі кажуць, што дэфолт будзе абавязкова. Гавораць, што гэта зробяць расейскія банкі, у адказ на паводзіны Лукашэнкі. І мы з жонкай Яняй баімся страціць мільён. Урэшце, праверка на трываласьць нейкая павінна быць. Але калі наш рубель вытрымае, дык я вельмі ўзрадуюся, што наша краіна ня толькі здольная вытрымаць падвышэньне коштаў на газ і нафту, але яшчэ й банкаўская сфэра пакажа сваю моц.

Адам Глёбус, паэт, кнігавыдавец:

Не, не баюся. Я напісаў афарызм: банк – турма для капіталаў. Я не трымаю грошы ў купюрах і банках. Таму й не баюся. Трачу ўсё, што зараблю. Не баяцца трэба, а варта пра гэта заўсёды думаць – ува што ўкласьці грошы, ува што іх ператварыць. Тут трэба ўзгадаць добры мусульманскі закон. Калі ты цэлы год пратрымаеш грошы ў нейкай панчосе й яны не прынясуць прыбытку, дык ты павінен аддаць дзесяць адсоткаў бедным. Таму што ня можаш управіцца з грашыма. Таму трэба ўсе грошы патраціць і ўсё. Ператварыць у нешта больш вартаснае. Пражыць, прападарожнічаць, купіць кватэру. Працаваць з грашыма, не зьбіраць купюркі. А прымаўка “мы сьпім, а грошы растуць” – гэта наколка. Грошы растуць толькі тады, калі мы працуем.

Віктар, пэнсіянэр:

Я даўно ўжо нічога не баюся. Як тры тысячы цалковых на пачатку дзевяностых гадоў страціў… З тае пары мяне ў банк ніякімі працэнтамі не зацягнеш. Я веру ў даляр. Здаю адзін пакойчык студэнтам за “зялёныя”. Мне на жыцьцё хапае.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: