Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Памерла былая кіраўнічка міністэрства аховы здароўя Людміла Пастаялка
13:34, 07/03/2007

У ноч на 7 сакавіка памерла Людміла Пастаялка -- маці галоўнай лекаркі Рэспубліканскага шпіталя Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Ірыны Абельскай, якая была ўласнай лекаркай Аляксандра Лукашэнкі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Людмілу Пастаялку лічылі адной з уплывовых асобаў у беларускай палітыцы, набліжанай да прэзыдэнта краіны. Нарадзілася яна ў 1941 годзе ва Украіне. Скончыла Кіеўскі мэдычны унівэрсытэт. Да прэзыдэнцкіх выбараў 2001 года Людміла Пастаялка працавала галоўным лекарам Берасьцейскай абласной дзіцячай лякарні. Пасьля была прызначана першай намесьніцай міністра аховы здароўя, а праз год - міністрам гэтага ведамства.

У сьнежні 2005 году яна пакінула пасаду міністра ў сувязі са станам здароўя і была прызначана старшынёй сталай камісіі “савета рэспублікі” у пытаньнях дэмаграфічнай бяспекі і сацыяльнага разьвіцьця, а таксама дарадцам прэзыдэнта.

Пахаваньне адбудзецца 9 сакавіка. Разьвітаньне ў канцэртнай залі “Менск”, а памінальная імша пройдзе ў Доме міласэрнасьці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: