Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адміністрацыя ЗША адзначае пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і Расеі
09:52, 07/03/2007

Адміністрацыя ЗША лічыць, што сітуацыя ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі ў Расеі пагаршаецца, а ў Беларусі працягвае выклікаць сур’ёзную заклапочанасць. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, такую заяву зрабіў памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека Бары Лоўэнкрон. Ён выступіў у аўторак на спецыяльным брыфінгу для журналістаў з нагоды апублікавання амерыканскім знешнепалітычным ведамствам чарговага штогадовага дакладу аб захаванні правоў чалавека ў свеце за 2006 год.

Па словах Б.Лоўэнкрона, сам ён лічыць гэты справаздачны перыяд “годам адкату” ў забеспячэнні правоў і свабодаў чалавека. “Трывожна высокая колькасць краін прыняла або часткова ўжывала законы і пастановы, накіраваныя супраць няўрадавых арганізацый /НУА/ і сродкаў масавай інфармацыі. Прыклады ўключаюць у сябе новае абмежавальнае расейскае заканадаўства, якое тычыцца НУА, і абмежаванні, якія закранаюць Інтэрнэт, у Кітаі”, – сказаў амерыканскі дыпламат.

На просьбу ацаніць забеспячэнне правоў чалавека ў Беларусі ён адказаў, што “нічога добрага” сказаць наконт гэтага не можа. Пры гэтым Б.Лоўэнкрон паведаміў, што сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, якія наведалі Вашынгтон на мінулым тыдні. “Яны не маюць намеру здавацца. Яны збіраюцца працягваць націскаць на ўрад у Менску”, – падкрэсліў памочнік дзяржсакратара.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: