Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі з’явіцца новы закон аб абароне інфармацыі
17:08, 07/03/2007

Дэпутаты плануюць разгледзець на сесіі, якая неўзабаве адбудзецца, законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Ён паступіў у “парламент” з Савета міністраў, паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА намеснік старшыні “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Забалоцец.

У дакуменце вызначаюцца асновы дзяржаўнай палітыкі ў дадзенай сферы, усталёўваецца прававы рэжым інфармацыі, інфармацыйных рэсурсаў, статус суб’ектаў інфармацыйных стасункаў, сфармуляваныя мэты і меры абароны інфармацыі, правы і абавязкі яе ўладальнікаў і ўласнікаў праграмна-тэхнічных сетак.

Паводле віцэ-спікера, новая заканадаўчая ініцыятыва папаўняе прававыя прабелы, якія тычацца парадку і ўмоў доступу грамадзянаў да адкрытай інфармацыі публічнага характару, інфармацыйнай бяспекі дзяржавы, грамадзянаў і арганізацый, абмену інфармацыяй, у тым ліку міжнароднага, а таксама адказнасці інфармацыйных пасярэднікаў.

У законапраекце зафіксавана, што грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць права на атрыманне ад дзяржаўных органаў і арганізацый інфармацыі, якая непасрэдна закранае іх права, свабоды, законныя інтарэсы і абавязкі. Пры гэтым злоўжыванне правам на інфармацыю не дапускаецца. Яно не можа ўжывацца для гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, прапаганды вайны, гвалту і бязлітасці, абуджэння сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, здзяйснення іншых супрацьпраўных дзей. “Распаўсюджванне інфармацыі, якая робіць замах на маральнасць, гонар, годнасць, дзелавую рэпутацыю грамадзянаў і юрыдычных асоб, забараняецца”, – дадаў Забалоцец.

Згодна з дакументам кожны грамадзянін мае права на абарону інфармацыі аб сваім прыватным жыцці ад умяшання і кантролю з боку трэціх асоб, на тайну перапіскі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на асабістую і сямейную тайну. “Абароне падлягае ўсялякая інфармацыя, – адзначыў Сяргей Забалоцец, – неправамернае выкарыстоўванне якой можа нанесці шкоду яе ўладальніку, карыстальніку або камусьці іншаму”.

Для забеспячэння цэласнасці і захаванасці звестак, якія змешчаны ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах, законапраектам усталёўваюцца прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры абароны. Да іх, растлумачыў суразмоўца, адносяцца дамовы паміж уладальнікам інфармацыі і карыстальнікам, адмысловы рэжым допуску на тэрыторыі і ў памяшканні, дзе знаходзяцца матэрыяльныя носьбіты інфармацыі, сістэмы кантролю. “За парушэнне патрабаванняў заканадаўства вінаватыя будуць прыцягвацца да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці”, – канстатаваў Сяргей Забалоцец.

Калі па новым законапраекце, які праходзіць экспертызу ва ўсталяваным парадку, парламентары прымуць станоўчае рашэнне, то цяпер дзейны закон “Аб інфарматызацыі” страціць сілу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: