Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сойм Партыі БНФ зацьвердзіў стратэгію дзеяньняў 10:28, 12/03/2007
На Сойме Партыі БНФ, які прайшоў 10 сакавіка ў Менску, была прынятая стратэгія дзейнасьці Партыі БНФ на 2007-2008 гг. Стратэгія зараз ёсьць партыйным дакумэнтам і разьлічаная на дасягненьне сытуацыі перамоваў з уладамі й свабодных дэмакратычных выбараў празь інфармаваньне й мабілізацыю грамадзтва.
“Зыходзіць прынятая Соймам стратэгія, - заявіў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, - з прагнозу, што, на жаль, эканамічны крызіс непазьбежны. Віну за гэты эканамічны крызіс нясуць цяперашнія ўлады. Мы ўсьведамляем, што сіламі толькі Партыі БНФ дасягнуць пажаданых вынікаў нерэальна, таму мы будзем каардынаваць сваю дзейнасьць у рамках АДС і ўсіх, хто падзяляе з намі гэтую стратэгію. Мы зыходзім з таго, што ня толькі людзі, якія ўжо сёньня прыхільныя да дэмакратычных зьменаў, ёсьць нашымі адрасатамі, але й людзі, якія мысьляць чыста эканамічна, але якія ўсхваляваныя, устрывожаныя эканамічным абвалам. Яны мусяць пачуць ад нас праўду й інфармацыю пра тое, дзе выйсьце. Такім чынам, мы будзем мець падтрымку бальшыні нашага грамадзтва”.
Сойм абмеркаваў адну зь першых акцыяў, якія зьяўляюцца часткай стратэгіі, - 25 сакавіка. Задача акцыі 25 сакавіка – выявіць мабілізацыйны патэнцыял як Партыі БНФ, так і астатніх ўдзельнікаў і даць уладзе магчымасьць паказаць, што яна сапраўды імкнецца да выратаваньня Беларусі ад крызісу празь яе дэмакратызацыю.