Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дата візіту Лукашэнкі ў Кіеў дагэтуль невядомая 15:03, 12/03/2007
У сакратарыяце ўкраінскага прэзідэнта аспрэчылі паведамленні шэрагу расейскіх СМІ пра тое, што сёння з візітам у Кіеў прыбудзе Аляксандр Лукашэнка. “Сёння яго не будзе дакладна. І на гэтым тыдні ён наўрад ці прыедзе”, – паведаміла БелаПАН супрацоўніца акрэдытацыйнай службы сакратарыята кіраўніка дзяржавы.
Адзначым, што на 13 сакавіка запланаваная паездка прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ў Жытомірскую вобласць, а на 15 сакавіка – яго візіт у Данію.
Як паведамляў БелаПАН, 6 сакавіка В.Юшчанка заявіў: “Праз тыдзень у мяне будзе беларускі прэзідэнт”. Раней кіраўнікі дзяржаў дамовіліся пра тое, што іх сустрэча адбудзецца ў лютым.
У Кіеве на гэтым тыдні рэзка актывізавалі сваю дзейнасць прадстаўнікі беларускай апазіцыі. 13 сакавіка адбудзецца прэс-канферэнцыя лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і Яраслава Раманчука. Яе тэма вызначаная як “Восень патрыярха” і прысвечаная прэзідэнту Беларусі. З 14 па 25 сакавіка ў Кіеве прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай апазіцыі маюць намер правесці фэст “Беларуская вясна”, прымеркаваны да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У рамках фэсту будзе паказаны фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча” і праведзена пікетаванне амбасады Беларусі ў Кіеве. 25 сакавіка, у Дзень Волі – гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР, у сталіцы Украіны пройдуць “спаборніцтвы па лыжным бегу на асфальце на кубак Аляксандра Лукашэнкі, вядомага прыхільніка і папулярызатара гэтага мужнага віду спорту".