|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка прапаноўвае Кіеву сябраваць супраць Масквы 10:00, 12/03/2007 Як паведаміў “Новым Известиям” Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка, “энергетычная” дамова дзвюх краін ужо ўзгодненая, парафіраваная і праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры, звязаныя з яе падпісаннем. “Гэта актуальны і неабходны дакумент, у якім будуць адлюстраваныя пытанні энергетычнай бяспекі дзвюх дзяржаў”, – адзначыў дыпламат. У прыватнасці, распрацоўваецца пытанне аб будаўніцтве новай лініі электраперадач “Ровенская АЭС–Мікашэвічы”, якая дазволіць не толькі павялічыць пастаўкі ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь, але і забяспечыць яе транзіт цераз нашу краіну ў Польшчу, Літву, Латвію. Дадзеную сітуацыю лепш за ўсё апісаў сам Лукашэнка ў адным з сваіх апошніх выступаў: “Мы ўвесь час куляемся то па газавых, то па нафтавых пытаннях, у той час, як у нас ёсць каласальныя магчымасці і рычагі…Нам трэба пазбягаць сітуацыі, калі нас спрабуюць “развадзіць” – калі ў адзін момант абапіраюцца на адну краіну, у іншы момант на другую, і калі падзяляюць, уладараць. Трэба быць у гэтым стаўленні адзінымі”. Беларусы – актыўныя спажыўцы ўкраінскай электраэнергіі. Толькі летась рэспубліка імпартавала больш за 2,5 млрд. квт на суму 50 млн. дал. Плануюць, што ў гэтым пастаўкі будуць павялічаныя да 3,5 млрд. квт. З гэтай мэтай збіраюцца аднавіць тэхнічны стан ліній электраперадачы “Чарнігаў – Гомель” і “ЧАЭС–Мазыр”. Імі больш як 13 гадоў (!) не карысталіся. Што тычыцца супрацоўніцтва ў газавай сферы, то, як зазначыў “НИ” спадар Вялічка, гаворка ідзе пра сумеснае выкарыстанне абсталявання, магістральных газавых трубаправодаў, а таксама ўкраінскіх газавых сховішчаў. У бакоў ёсць таксама пэўная зацікаўленасць у рэалізацыі праекту транспартоўкі каспійскай нафты па нафтаправодзе “Адэса – Броды”. Сёння па ім праходзіць больш як 20 млн. тон нафты. Частка нафты (якая транспартуецца з Мазыра на Броды) паступае ў Чэхію, Славакію, Паўднёвую Нямеччыну, а частка – у рэверсным напрамку ў адэскі порт “Паўднёвы”. На думку аналітыкаў, Лукашэнка ва Украіне – гэта індыкатар, які паказвае ступень дэмакратычнай эвалюцыі або дэградацыі ўкраінскага палітычнага бамонду. Так ужо павялося з часоў Леаніда Кучмы. Таму стасункі Кіева і Менска на Захадзе заўсёды разглядаліся як свайго роду праверка на ўкраінскую “еўрапейскосць”. Сам Лукашэнка даў вельмі дакладнае азначэнне ўкраінска-беларускім стасункам, назваўшы іх “нядрэннымі, нягледзячы на адмысловую пазіцыю Кіева”. Найбольш цяжкія часы яны перажывалі пасля “памаранчовай рэвалюцыі”. Кіеў не падтрымліваў ідэі ізаляцыі Менска і заяўляў, што заўсёды гатовы стаць пасярэднікам у дыялогу паміж Беларуссю і Захадам, а таксама паміж уладамі і беларускай апазіцыяй. Гэтымі прапановамі Лукашэнка не скарыстаўся. Мікола СІВУЛЬСКІ, дэпутат Вярхоўнай рады аб Блока Юліі Цімашэнкі: – Вырашаючы свае геапалітычныя задачы, Расея шляхам неабгрунтаванага падвышэння цэнаў на энерганосьбіты націскае на нас і не толькі на нас, але і на Беларусь, Грузію. Для аб’яднання ёсць усе перадумовы. Аднак на гэты крок здольныя пайсці толькі тыя дзяржаўныя дзеячы, якія кіруюцца нацыянальнымі інтарэсамі Украіны. Убачыце, што далёка не ўсе ў Кіеве падтрымаюць ідэю Лукашэнка. Аляксей ПЛОТНІКАЎ, намеснік кіраўніка камітэта па эканамічнай палітыцы Вярхоўнай рады Украіны (Партыя рэгіёнаў): – Будзе ідэальна, калі Украіна будзе як мага менш умешвацца ў стасункі дзвюх суседніх дзяржаў. Ад адной Украіна залежная па энерганосьбітах, з іншай – мы проста суседзі. У нас ёсць нямала сумесных перспектыў супрацоўніцтва з Менскам. Юры ЕХАНУРАЎ, экс-прэм’ер-міністр, дэпутат Вярхоўнай рады ад “Нашай Украіны”: – Нам варта вельмі ўважліва ставіцца да абодвух суседзяў. Стасункі Украіны і Беларусі апошнім часам былі даволі прадуктыўнымі, і нам варта зрабіць усё для таго, каб працягнуць гэтую тэндэнцыю. Напрыклад, у мінулым годзе мы пачалі сур’ёзна гандляваць электраэнергіяй, і цяпер ёсць магчымасць значна павялічыць аб’ёмы яе продажаў у Беларусь.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|