Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З 14 па 25 сакавіка ў Кіеве пройдзе «Беларуская вясна» 11:20, 12/03/2007
З 14 па 25 сакавіка ў Кіеве адбудзецца фэст “Беларуская вясна”, прысвечаны акцыям пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў сакавіку 2006 года ў Менску. 14 сакавіка ў кінаклубе Грамадзянскай кампаніі "Пора" адбудзецца прэзентацыя фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
16 сакавіка ўкраінскія актывісты маюць намер правесці пікет ля амбасады Беларусі ў Кіеве ў падтрымку беларускіх дэмакратаў.
19 сакавіка ў Кіеве пройдзе круглы стол, на якім будзе абмяркоўвацца стратэгія Украіны адносна Беларусі, перадае ІА “Новый Регион”.
Кульмінацыяй “фэсту” стане акцыя, прызначаная на 25 сакавіка – “спаборніцтвы па лыжным бегу на асфальце на кубак Аляксандра Лукашэнкі, вядомага прыхільніка і папулярызатара гэтага мужнага выгляду спорту”.
Час і месца правядзення акцыі аргкамітэт пакуль не паведамляе.