Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Напярэдадні мітынгу затрыманыя лідэры прадпрымальнікаў 09:53, 12/03/2007
Лідэры Стачкама прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі і Аляксандр Васільеў затрыманыя сёння раніцай па дарозе ў Менск, дзе мусіць прайсці мітынг прадпрымальнікаў. Леванеўскага і Васільева затрымалі супрацоўнікі ДАІ падчас выезду з Гародні. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Валеры Леванеўскі, міліцыянты заявілі, што ягоны аўтамабіль крадзены. Пазней падазроны былі знятыя, але прадпрымальнікаў даставілі ва Упраўленне ўнутраных спраў Гарадзенскага раёна.
Нагадаем, што сёння ў сталічным парку Дружбы народаў ля плошчы Бангалор адбудзецца мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны пратэстуюць супраць указа прэзідэнта № 760, які забараняе з 1 студзеня 2008 года выкарыстоўваць наёмных працаўнікоў, за выключэннем сваякоў.