Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЛУКОЙЛ адмовіўся перапрацоўваць нафту ў Беларусі 10:00, 12/03/2007
Афіцыйны прадстаўнік ЛУКОЙЛа паведаміў, што кампанія адмовілася ад перапрацоўкі ўласнай нафты на НПЗ Беларусі ў сакавіку, бо палічыла гэтыя аперацыі эканамічна неэфектыўнымі. Раней кампанія на давальчаскіх умовах перапрацоўвала каля паловы нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь. Цяпер ЛУКОЙЛ усю нафту будзе прадаваць.
У сакавіку кампанія, як і прадугледжана экспартным графікам, паставіць у Беларусь 240 тыс. тон нафты па $262 за тону. Раней паведамлялася, што з 1 студзеня пры пастаўцы нафты ў Беларусь экспарцёры будуць плаціць пошліну ў памеры $53 за тону. Раней гэтыя аперацыі пошлінай не абкладаліся. Пры гэтым Беларусь згодна з пагадненнем з Расеяй павялічыла ўласныя экспартныя пошліны на нафтапрадукты да ўзроўню расейскіх, паведамляе “КоммерсантЪ”.