Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сустрэнемся 25 сакавіка на плошчы Каліноўскага 13:33, 12/03/2007
У Менску працягваюць зьяўляцца графіці, прысьвечаныя будучай акцыі ў Дзень Волі. Актывісты “Маладога Фронту” робяць адмысловыя трафарэтныя надпісы каля пад`ездаў, гэтым самым інфармуючы людзей аб мерапрыемстве, якое адбудзецца 25 сакавіка ў 12:00 на плошчы Каліноўскага.
Таксама зьяўляюцца надпісы з заклікамі вызваліць палітвязьняў: "Свабоду Дашкевічу!", "Свабоду Севярынцу!", "Свабоду Фінькевічу!" і "Свабоду маладафронтаўцам!".
У большасьі раёнаў Менску “маладафронтаўцы” працягваюць распаўсюд друкаваных матэрыялаў, прысьвечаных акцыі ў Дзень Волі.