Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Празе пройдзе выстава «Беларусь – сакавік 2006-га»
13:49, 12/03/2007

19 сакавіка пад патранатам былога прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Вацлава Гавэла і рэктара Карлавага ўнівэрсытэту Вацлава Гампла ў праскім Каралінуме адбудзецца адкрыцьцё выставы “Выбар бяз выбару. Беларусь – сакавік 2006-га”.

Атмасфэру леташняй прэзыдэнцкай кампаніі і масавых пратэстаў прыхільнікаў пераменаў перададуць на выставе здымкі журналістаў тыднёвіка “Наша ніва” Юліі Дарашкевіч і Андрэя Лянкевіча, а таксама чэскага фатографа Якуба Досьпівы – супрацоўніка Чэскага інфармацыйнага агенцтва (ČTK), паведамляе “Радыё Свабода”.

Кожны фатаздымак на выставе будуць суправаджаць асабістыя нататкі адной з удзельніц пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы – беларускай журналісткі Дар`і Касьценкі, аўтаркі разьмешчаных у інтэрнэце “Сакавіцкіх дзёньнікаў”.

Выставу ў праскім Каралінуме арганізуюць студэнты Карлавага ўнівэрсытэту пры спрыяньні рэктара ўнівэрсытэту Вацлава Гумпла і экс-прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Вацлава Гаўла.

“Мы хочам ізноў, праз год пасьля сфальсыфікаваных выбараў, зьвярнуць увагу на праблемы ў Беларусі. Рэч у тым, што ўвага мэдыяў да падзеяў у Беларусі хутка згасла, а тым часам ціск на беларускую апазыцыю не спыняецца”, – сказаў адзін з арганізатараў выставы, студэнт філялягічнага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту Расьціслаў Вальвода.

Выстава, якая працягнецца да 30-га красавіка, прадугледжвае правядзеньне суправаджальных мерапрыемстваў. Кожную сераду на філялягічным факультэце Карлавага ўнівэрсытэту будуць дэманстравацца дакумэнтальныя фільмы аб Беларусі, пасьля якіх заплянаваны дыскусіі з гасьцямі выставы. У канцы красавіка мае адбыцца круглы стол з удзелам прадстаўнікоў палітычных і недзяржаўных колаў Чэхіі: на ім будуць абмяркоўвацца шляхі чэскай дапамогі Беларусі.

Па закрыцьці выставы ў Празе экспазыцыя пераедзе ў Брно, а затым у шэраг іншых гарадоў Чэхіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: