Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Салігорскі гарвыканкам забараніў незалежнаму прафсаюзу працаўнікоў РУП “Беларуськалій” правядзенне пікету 14 сакавіка, паведаміў БелаПАН старшыня прафсаюза Мікалай Новік. “Фармальнай прычынай для забароны паслужыла абвешчаная ў Салігорску эпідэмія грыпу. У самыя блізкія два дні мы плануем падаць паўторную заяўку”, – сказаў ён.
Нагадаем, што 14 лютага незалежны прафсаюз працаўнікоў “Беларуськалія” падаў у гарвыканкам Салігорска заяву аб правядзенні пікету. Падчас акцый вызначалася неабходнасць павелічэння заработнай платы працаўнікам абагачальных фабрык шляхам падвышэння каэфіцыента аплаты працы, а таксама працягнення вырашэння жыллёвых праблем працаўнікоў прадпрыемства.
Мікалай Новік таксама паведаміў, што ў Салігорску працягвае працу спецыяльная камісія, якая высвятляе прычыну гібелі шахцёра Мікалая Кісяля.
Як паведамлялася раней, трагедыя адбылася 19 лютага ў выніку лакальнага абвалу ў шахце “Беларуськалія”. На 48-гадовага працаўніка, сябра Незалежнага прафсаюза гарнякоў абрынуўся пласт пароды. Па звестках М.Новіка, канчатковых вынікаў камісія пакуль не зрабіла.
У складзе камісіі працуюць прадстаўнікі прафсаюза і адміністрацыі прадпрыемства, супрацоўнікі праваахоўных органаў і МНС.