Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску жыллё на другасным рынку падаражэла на 12,9%
15:04, 12/03/2007

Цэны на нерухомасць на другасным рынку жылля Менска ў лютым 2007 года выраслі на 12,9%. Па дадзеных аналітычнага цэнтра Realt.by, за месяц сярэдняя цана прапановы кватэр у Менску вырасла на 174$ да ўзроўню 1519$/кв.м.

Аб’ём прапаноў у параўнанні з мінулым месяцам паменшыўся з 2280 да 2261 аб’ектаў.

У лютым адна- і трохпакаёвыя кватэры падаражэлі на 14% і 15,4% адпаведна. Двух- і чатырохпакаёвыя на 10,5% і 12% адпаведна.

Лідэрамі па велічыні сярэдніх цэнаў прапановы кватэр з’яўляюцца Цэнтральны ($1854) і Савецкі ($1707) раёны. Самыя нізкія цэны ў Завадскім ($1436) і Ленінскім ($1494) раёнах. Узровень сярэдніх цэнаў у іншых раёнах сталіцы вагаецца на ўзроўні 1560$/кв.м.

У лютым больш за ўсё выраслі цэны на кватэры ў Завадскім (+15,4%) і ў Кастрычніцкім (+15,9%) раёнах.

У Ленінскім раёне цэны павялічыліся на 13,4%, у Маскоўскім – на 13,9%, у Партызанскім – на 8%, у Першамайскім – на 13%, у Савецкім – на 14%, у Фрунзенскім – на 12% і ў Цэнтральным – на 4,3%.

Кватэры ў новабудоўлях Менска прапаноўваюцца па камерцыйных цэнах ад 1000 да 1700$/кв.м. Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр у Менску складае 1450$/кв.м.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: