Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі гатовыя выйсці 25 сакавіка на плошчу Каліноўскага (Фота)
15:05, 12/03/2007

Старшыня Каардынацыйнай рады сталічных прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў заклікаў удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў, якая праходзіць сёньня ў Менску, прыйсці 25 сакавіка ў 12.00 на Плошчу Каліноўскага, каб адзначыць разам Дзень Волі. Нагадаем, што мітынг прадпрымальнікаў праходзіць на плошчы Бангалор. Только праз дзве гадзіны ад пачатку акцыі быў атрыманы дазвол на выкарыстаньне гукаўзмацняльнай апаратуры на мітынгу.

У мітынгу прадпрымальнікаў цяпер удзельнічаюць прыкладна 250 чалавек. Прадпрымальнікі тлумачаць невялікую колькасьць удзельнікаў акцыі тым, што было мала інфармацыі, і не было пэўнасьці, што мітынг будзе дазволены. На акцыі выступаюць лідэры прадпрымальнікаў, прадстаўнікі прадпрымальніцкіх рухаў Гомельшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны, паведаміла “Радыё Свабода”.

На мітынгу прадпрымальнікаў выступіў таксама старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які выказаў салідарнасьць з удзельнікамі акцыі. Палітык заклікаў прадпрымальнікаў выйсьці на плошчу Каліноўскага 25 сакавіка ў Дзень Волі.

Намесьнік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч павітаў прысутных ад імя старшыні партыі Аляксандра Казуліна і заклікаў прадпрымальнікаў выстаўляць ня толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаваньні.

Падтрымаць прадпрымальнікаў сёньня прыходзіў таксама лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. Да ўдзельнікаў акцыі далучыўся старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Напрыканцы акцыі ўдзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў прынялі рэзалюцыю, у якой заявілі пра тое, што прэзыдэнцкі ўказ №760 не адпавядае Канстытуцыі, і запатрабавалі адмяніць яго. Прадпрымальнікі гэтаксама выказалі недавер савету ў справе прадпрымальніцкай дзейнасьці пры прэзыдэнце Беларусі.

У рэзалюцыі заяўлены недавер судовай сыстэме Беларусі, а таксама гаворыцца пра пачатак збору подпісаў аб правядзеньні рэфэрэндуму на вывучэньне адпаведнасьці ўказаў прэзыдэнта Канстытуцыі Беларусі.

У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне аб вызваленьні ўсіх палітвязьняў і заклік да ўладаў выканаць рэкамэндацыі Эўразьвязу.

Нагадаем, што прадпрымальнікі першапачаткова патрабавалі дазволіць ім правядзенне мітынгу на плошчы Якуба Коласа. Прадстаўнікі малога бізнэсу пратэстуюць супраць Указа прэзідэнта № 760, які забараняе з 1 студзеня 2007 года выкарыстоўваць наёмных працаўнікоў, за выключэннем сваякоў.


























напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: