|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У бюджэце Беларусі хутка з’явіцца вялізная дзірка 11:06, 12/03/2007 Нагадаем, што раней беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што падвышэнне цэнаў на расейскія газ і нафту на эканоміку Беларусі ніяк не паўплывае. Але, па ўсім відаць, сітуацыя стала выходзіць з-пад кантролю. Страты беларускага бюджэту ад падвышэння цэнаў на расейскія энерганосьбіты ацэньваюцца прыкладна ў 600 млн. даляраў (эканоміка краіны ў цэлым страціць 3,5 млрд. даляраў). Але Менск просіць паўтара мільярда, і менавіта ў бюджэт. Значыць, справы ў казне яшчэ горшыя, чым можна было здагадвацца. У расейскім урадзе рэагаваць не спяшаюцца. Кіраўнік Мінэканамразвіцця Герман Грэф толькі абмовіўся, што магчымасць крэдытавання абмяркоўваецца. Грошы ў Расеі, вядома, ёсць, але пазыка без працэнтаў – гэта прамыя страты не менш як на 100 млн. даляраў у год. Проста лаяльнасць Лукашэнкі Расеі ўжо не патрэбная. Разумеючы гэта, беларусы ўспомнілі пра матэрыяльнае. Міністэрства эканомікі Беларусі распаўсюдзіла спецыяльны план мерапрыемстваў па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку і дасягненні станоўчага сальда знешняга гандлю краіны ў 2007 годзе. У ім беларусы паспрабавалі “падпісацца” пад тым, што неўзабаве ў краіне пачнецца поўнамаштабная прыватызацыя ў ключавых галінах, а доля замежных крыніц у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал будзе павялічаная да 10%. Праўда, наўрад такім салодкім абяцанням можна безумоўна верыць. Лукашэнка, як вядома, цяжка расстаецца з сваімі каштоўнасцямі. Аднак, з іншага боку, у яго ў дадзеных акалічнасцях не застаецца выбару. Яго падлашчванні з Захадам нікога там не ўразілі, а аднавіць даверныя стасункі з Масквой пасля навагодніх скандалаў складана. Самым маштабным праектам у беларускай прыватызацыі для Расеі хутчэй за ўсё стане завяршэнне пагаднення па куплі “Газпромам” 12,5% акцый “Белтрансгаза” за 625 млн. даляраў, пра што 31 снежня 2006 года дамовіліся Масква і Менск. Акрамя таго, неўзабаве будзе завершаны продаж дзяржаўных доляй у “Славнефтебанке” (сёмы па памеры актываў банк Беларусі) і “Белвнешэкономбанке” (шостае месца па памеры актываў) расейскім ВТБ і “Внешэканомбанку” адпаведна за 32 млн. даляраў і 16 млн. даляраў. Зрэшты, пра гэтыя пагадненні вядома ўжо даўно. А сярод новых прадпрыемстваў могуць апынуцца буйныя нафтаперапрацоўчыя і хімічныя прадпрыемствы, у тым ліку НПЗ “Нафтан”, Мазырскі НПЗ, ААТ “Палімір”, “Белшына”, “Гародня Азот”, магілёўскае і гарадзенскае “Хімвалакно”, а таксама Менскі аўтамабільны завод, “Белтэлеком” і шматлікія іншыя. Фрагменты з артыкула Яўгеніі НІКАЛАЕВАЙ, www.izvestia.ru Што наконт гэтага думаюць у Беларусі? Намеснік міністра прамысловасці Беларусі Валянцін Гурыновіч паведаміў, што пакуль акцыянаваць МАЗ не плануецца. “Калі б прадпрыемствам зацікавіўся прыватны інвестар і гэта дало б штуршок да прыватызацыі, то тады адназначна трэба праводзіць прыватызацыю”, – цытуе яго “Інтэрфакс”. Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі заявіў: “Калі хтосьці хоча купіць беларускія прадпрыемствы за капейкі – гэтага не будзе. Яны павінны каштаваць столькі, колькі яны каштуюць у рынкавай эканоміцы”. Пры гэтым ён дадаў, што цяпер разглядаецца магчымасць продажу інвестарам акцый ААТ “Белшына”. Па ацэнках кіраўніка беларускага ўрада, “гэта прадпрыемства, якое працуе эфектыўна”, будзе каштаваць больш як 1 млрд. даляраў. На яго думку, нічога экстраардынарнага не адбываецца: “урад Беларусі кожны год складае праграму прыватызацыі, раздзяржаўлення айчынных прадпрыемстваў”. Па буйных прадпрыемствах ужо праведзеная гэтая праца. “У любы момант, калі інвестары выявяць жаданне працаваць з беларускімі прадпрыемствамі, на тых умовах, якія вызначыў прэзідэнт, мы гатовыя супрацоўнічаць”, цытуюць яго “Белорусские новости” і нагадваюць, што ў якасці аднаго з спосабаў выратавання краіны ад фінансавага крызісу Мінэканомікі Беларусі распрацавала “План мерапрыемстваў па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку і дасягненні станоўчага сальда знешняга гандлю ў 2007 годзе”. Па гэтым плане плануюць маштабны распродаж дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку ў ключавых галінах эканомікі. На продаж, у прыватнасці, прапаноўваецца выставіць акцыі такіх акцыянерных таварыстваў, як НПЗ “Нафтан”, Мазырскі НПЗ, “Палімір”, “Белшына”, “Гародня Азот”, “Магілёўхімвілакно” і “Гародняхімвалакно”. Таксама мяркуюць прыватызацыю найбуйнейшых унітарных прадпрыемстваў: МАЗа, “Белтэлекома” і іншых прадпрыемстваў. Такім чынам, праблемы з фінансамі ў краіне ёсць. І вялікія. Яўген Таўгень, «Народная воля»
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|