Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узбуджаная крымінальная справа супраць моладзевай актывісткі Насты Палажанкі 15:54, 12/03/2007
Сёньня, 12 сакавіка, ў Мінскую гарадзкую пракуратуру ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць актывістаў "Маладога Фронту", была выкліканая моладзевая актывістка Наста Палажанка. Як стала вядома ПЦ "Вясна", сьледчы пракуратуры Сяргей Грахоўскі ўручыў Насьце Палажанцы пастанову аб тым, што яна таксама зьяўляецца падазраванай у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 193.1 – “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.
Нагадаем, што пасьля таго, як непаўнагадовая моладзевая актывістка была затрыманая разам з паплечнікамі 4-га студзеня падчас паседжаньня Цэнтральнай Рады "Маладога Фронту", а ў кватэры дзяўчыны быў праведзены вобыск, адміністрацыя школы пачала аказваць псіхалагічны ціск на яе. Дырэктарка Ірына Родзік прапанавала дзяўчыне забраць дакументы і перайсьці ў іншую навучальную ўстанову. Дырэктарка мае намер накіраваць ліст у інсьпекцыю па справах непаўнагадовых, каб паставіць Насту на міліцэйскі ўлік, нягледзячы на тое, што дзяўчына добра вучыцца і не мае ніякіх адміністратыўных правапарушэньняў.