Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міколу Статкевіча наведала амбасадарка ЗША
12:44, 12/03/2007

Палітвязьня Міколу Статкевіча, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, наведала амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт, паведаміла “Радыё Свабода”. Гэта першы візыт кіраўніка амэрыканскай амбасады да Міколы Статкевіча. Раней некалькі разоў яго наведвалі амбасадары Нямеччыны, Швэцыі, Чэхіі, Славакіі, а таксама кіраўнік місіі АБСЭ Окэ Пэтэрсан.

Размова Міколы Статкевіча з амбасадаркай ЗША Карэн Сцюарт працягвалася каля дзьвюх гадзінаў. Адразу пасьля візыту Мікола Статкевіч паведаміў “Свабодзе”:

“Спадарыня амбасадар заявіла, што праблема беларускіх палітычных вязьняў застаецца і будзе заставацца ў цэнтры ўвагі ўраду ЗША. Яна сказала, што Амэрыка хацела нармалізацыі дачыненьняў зь Беларусьсю, але толькі ў выпадку дэмакратызацыі нашай краіны. Як яна выказалася, спачатку – справы, а потым – нармалізацыя дачыненьняў. Беларускі рэжым павінен справамі даказаць, што ён гатовы рухацца да дэмакратыі. І тут, мабыць, самая галоўная і важная праблема, як яна казала – гэта праблема палітычных вязьняў”.

Мікола Статкевіч папрасіў амбасадарку ЗША больш увагі надаваць тым палітвязьням, які знаходзяцца ў турэмным зьняволеньні:

“Я ўспрымаю візыт амбасадара не як падтрымку асабіста мяне, а як знак таго, што ЗША надаюць увагу праблеме беларускіх палітвязьняў і падтрымліваюць іх. Акрамя таго, я прасіў яе больш увагі надаваць асабліва тым палітвязьням, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі, а таксама маладым палітзьняволеным, якім значна цяжэй адбываць пакараньне, чым сталым і вядомым палітыкам”.

Раней, 7 сакавіка, палітвязьня наведаў бард Зьміцер Бартосік. Мікола Статкевіч лічыць такія сустрэчы моцнай маральнай падтрымкай:

“Ён прыехаў з гітарай і прапанаваў пасьпяваць песьні. Я, безумоўна, не хацеў гэты падарунак атрымліваць адзін, тым больш напярэдадні жаночага дню, і запрасіў усіх жанчын, якія жывуць ці працуюць у гэтым інтэрнаце. Канцэрт адбыўся ў адным інтэрнацкім вялікім пакоі. Ягоныя песьні былі вельмі цёпла ўспрынятыя. Думаю, што пасьля ягонага візыту аматараў беларускамоўнай песьні ў гэтай вёсцы будзе болей”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: