Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Туркменаў пусцілі ў Інтэрнэт пад надглядам вайскоўцаў
10:38, 12/03/2007

Ля ўвахода ў інтэрнэт-кафэ, якія нядаўна былі адчыненыя ў туркменскай сталіцы, дзяжураць салдаты, паведамляе Eurasianet. Што да працы салонаў, то яе, па дадзеных крыніцы, адрознівае нестабільная сувязь і высокія тарыфы. Адна гадзіна карыстання Інтэрнэтам каштуе 50 тысяч манатаў (каля 10 даляраў па афіцыйным курсе або 2,5 даляра па абменным курсе чорнага рынку, адзначае Eurasianet).

DW-WORLD.DE, у сваю чаргу, паведамляе, што кожны карыстальнік кафэ рэгіструецца па пашпарце. Пры гэтым супрацоўнікі ўстановы папярэджваюць наведвальнікаў пра шэраг абмежаванняў: напрыклад, пошту можна адчыняць толькі на серверы дзяржаўнага правайдэра (адзінага на ўсю краіну) – “Туркментэлекома” – “каб не абцяжарваць працу кампутараў выхадам на іншыя лініі”.

Пры спробе зайсці на сайты некаторых расейскіх выданняў, паведамляе крыніца выдання, якая наведала кафэ, на дысплеі з’явілася паведамленне пра памылку, а да самога карыстальніка падышлі два чалавека ў цывільным. Пасля гэтага няўдачлівага інтэрнэтчыка адвялі ў Генеральную пракуратуру: там яму паведамілі, што ставяць яго на ўлік, адзначыўшы, што робяць гэта “не для барацьбы з іншадумствам, а для таго, каб радзіма была чыстая ад усякага смецця”.

Супрацоўнікі пракуратуры заявілі крыніцы, што ён, “на яго шчасце”, не паспеў адкрыць нічога крамольнага, а інакш з ім размаўлялі б “у іншым месцы і іншымі метадамі”. Прадстаўнік “Туркментэлекома”, з свайго боку, пацвердзіў выданню, што доступ да некаторых сайтаў у інтэрнэт-кафэ Ашхабада загадзя заблакаваны: сярод іх, у прыватнасці, старонкі туркменскай апазіцыі, а таксама шэраг замежных СМІ, паведамляе Lenta.Ru.

Нагадаем, што на пачатку 2000-х гадоў, падчас кіравання Сапармурата Ніязава, доступ у Інтэрнэт для жыхароў Туркменістана быў рэзка абмежаваны. Асноўнымі карыстальнікамі Сеціва сталі дзяржаўныя структуры. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2007 года кіроўны кандыдат Гурбангулы Бердымухамедаў (які пасля і стаў прэзідэнтам) паабяцаў зрабіць масавым доступ да сучасных сродкаў камунікацыі. Неўзабаве, пасля таго, як ён уступіў на пасаду, у Ашхабадзе былі адчыненыя некалькі інтэрнэт-кафэ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: